“Цудоўны свет Камянеччыны” –

brsmконкурс пад такой назвай праводзіцца з 17 студзеня да 17 чэрвеня ў нашым раёне. Праходзіць ён у год гасціннасці з мэтай выяўлення і папулярызацыі ўнікальных і найбольш значных гістарычных, прыродных, культурных, архітэктурных аб’ектаў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі нашага раёна. Конкурс праводзіцца ў выглядзе адкрытага галасавання ў групе “Камянецкі РК ОО БРСМ” у сацыяльнай сеці “ВКонтакте”, дзе размешчаны фотаздымкі знакамітых славутасцяў Камянеччыны. Кожны жадаючы можа аддаць свой голас таму аб’екту, які, па яго меркаванні, з’яўляецца значным. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца Камянецкі раённы камітэт ОО “БРСМ”.

Добавить комментарий