Хутка сяўба…

1_12257_18498Для атрымання запланаваных паказчыкаў сельгасарганізацыямі раёна з восені мінулага года ўжо выкананы вызначаны комплекс работ.

Пад ураджай 2013 года азімыя зерневыя пасеяны на 22,2 тыс. га, у тым ліку на зерневыя мэты – 20 тыс. га, што на 800 га больш узроўню 2012 года.

Пад азімыя культуры ўнесена 121 тыс. тон арганічных угнаенняў (120% да плана). Таксама ўнесена 4,7 тыс. тон дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 93% да запатрабаванага. Праведзена асенняя хімпраполка азімых зерневых культур на зерне на плошчы 14,7 тыс. га (74% ад пасеянага).

Сяўба азімага рапсу праведзена на 4,5 тыс. га, у т. л. на алейнае насенне – 4,4 тыс. га, што адпавядае ўзроўню 2012-га. Хімпраполка азімага рапсу праведзена на ўсёй плошчы пасеянага.

Сяўбу яравых культур трэба правесці на 30,1 тыс. га, у т. л. яравых зерневых і зернебабовых – на 14,1 тыс. га. Для забеспячэння выканання валавога збору зерневых культур вырошчванне кукурузы на зерне плануецца на 4,2 тыс. га. Зернебабовыя ў зерневай групе зоймуць 2,1 тыс. га (7%).

Для вясенняй сяўбы сельгасарганізацыі раёна забяспечаны насеннем зерневых і зернебабовых у поўным аб’ёме. У гаспадарках ёсць неабходны набор машын і агрэгатаў, якія дазваляюць выконваць усе работы ў запатрабаваныя агратэхнічныя тэрміны.

З мэтай своечасовай падрыхтоўкі машынна-трактарнага парку да пачатку рамонтнага перыяду ў раёне распрацавана і зацверджана праграма рамонту, аплата працы, вызначана запатрабаванасць у грашовых сродках. Праведзена дэфектоўка ўсёй зернеўборачнай, кормаўборачнай, глебаапрацоўчай і сеяльнай тэхнікі. Выдаткаваныя сродкі накіраваны на закупку запасных частак да трактароў, аплату рамонту рухавікоў і іншых агрэгатаў.

Пры плануемай падрыхтоўцы (90-92%) адставанне ад графіка Мінсельгасхарча складае па глебаапрацоўчых машынах 3-10 працэнтных пунктаў. Нястача ўласных сродкаў на падрыхтоўку сельгасмашын, у першую чаргу, не дазваляе забяспечыць планавую падрыхтаванасць прычапнога інвентару.

ААТ “Камянецкі райаграсэрвіс” выконвае даведзены праграмай план рамонту поўнакамплектных машын. З пяці запланаваных да рамонту адрамантаваны 4. Работы неабходна скончыць да 1 красавіка.

З 25 лютага да 20 сакавіка ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна прайшоў тэхнічны агляд трактароў і прычэпаў.

У некаторых гаспадарках востра адчуваецца недахоп механізатарскіх кадраў. Кіраўнікам такіх арганізацый неабходна вырашыць гэта пытанне.

Аляксандр ПЫЖЫК,

намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па механізацыі.

 

Добавить комментарий