Працоўны дэсант на лета

“Актуальныя пытанні часова5_5b44600fb231га працаўладкавання моладзі” – такая тэма адзінага Дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у мінулы чацвер. Выступаючыя звярнулі ўвагу на асаблівасці працаўладкавання непаўналетніх, патрабаванні заканадаўства на гэты конт, а таксама расказалі аб тым, што патрэбна для таго, каб запісацца ў студэнцкі атрад. Ніжэй – інфармацыя аб другаснай працоўнай занятасці моладзі.

У раёне створана і дзейнічае пэўная сістэма работы па арганізацыі часовай працоўнай занятасці вучнёўскай моладзі, якая грунтуецца на падставе Указа Прэзідэнта краіны “Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, адпаведных рашэнняў Брэсцкага аблвыканкама. Так, летась у раёне для каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў былі створаны тры аператыўныя штабы: пры райвыканкаме, Высокаўскім сельскім прафтэхкаледжы і пры райкаме ГА “БРСМ”. Даведзенае заданне па працаўладкаванні вучнёўскай моладзі перавыканалі: летам было занята ў студэнцкіх атрадах 43 чалавекі (заданне – 30), у тым ліку два атрады былі сфарміраваны райкамам ГА “БРСМ”, адпаведна ў іх працавалі 26 і 17 падлеткаў. Упершыню быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад “Белавежскія хлебаробы” з ліку навучэнцаў прафтэхкаледжа, усе ў ім былі паўналетнія, працавалі памочнікамі камбайнераў у ААТ “Белавежскі”. Памер заработнай платы кожнага склаў больш за 5 млн. рублёў. Для ўдзельнікаў гэтага атрада аператыўны штаб правёў шэраг акцый: “Лета-2012”, “Нашы працоўныя будні”, урачыстую лінейку па адпраўцы атрада на жніво, свята дажынак. Другі атрад працаваў на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага – па пераплёце і рамонце кніг, у ім былі заняты непаўналетнія.

Клопат аб працоўнай занятасці моладзі ў раёне не абмяжоўваецца стварэннем атрадаў на лета. У мінулым годзе ў перыяд трэцяга працоўнага семестра райкамам ГА “БРСМ” было працаўладкавана 207 чалавек, заключана 13 дагавораў з рознымі арганізацыямі, прадпрыемствамі, установамі. І ўсе, хто часова атрымаў працу на летнія канікулы, – падлеткі да 18 гадоў. Інфармацыю аб стане рынку працы вучні атрымліваюць у Дні прафарыентацыі і “адчыненых дзвярэй”, падчас класных гадзін; схільнасці падлеткаў вывучаюцца ў ходзе анкеціравання. Усяго ў летні перыяд летась ва ўстановах адукацыі працавала 1690 чалавек, аб’яднаных у 69 атрадаў, яны займаліся рамонтам, добраўпарадкаваннем, азеляненнем, даглядалі пасевы на прышкольных доследных участках, маладыя пасадкі – у школьных лясніцтвах. У 23 атрадах сацыяльнай дапамогі было занята 425 вучняў. Звесткі аб вакансіях прадастаўляе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, створаны банк даных аб вакансіях.

Кантроль за захаваннем заканадаўства аб працы ўскладзены на Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Па выніках праверак парушэнняў па ахове працы непаўналетніх не было выяўлена ні на будаўнічых аб’ектах, ні ў сельгасарганізацыях. Ніхто з падлеткаў не атрымаў вытворчых траўм.

Сёлета жаданне працаваць ў час летніх канікулаў ужо выказалі больш за сотню падлеткаў, не застануцца без працы і навучэнцы прафтэхкаледжа, многія з якіх – паўналетнія. Плануецца стварыць некалькі працоўных атрадаў, працаўладкаваць на лета не менш як 400 чалавек. Далучэнне да працы – важнае звяно ў выхаванні моладзі, ад яе працавітасці залежыць будучыня краіны.

Хто з маладых жадае працаўладкавацца на лета, звяртайцеся ў райкам ГА “БРСМ” альбо ў аддзел па справах моладзі райвыканкама па адрасе: г.Каменец, вул.Брэсцкая, 28, каб. №№ 2 і 7; тэл. 2-29-86 ці 2-15-74.

Людміла ЖУРАЎЛЁВА,

начальнік аддзела

па справах моладзі

райвыканкама.

Добавить комментарий