Раздзяліць з імі, іх бацькамі і настаўнікамі гэты святочны момант у аграгарадок прыехалі шматлікія госці. Сярод іх – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна, старшыня райвыканкама Віталій Кулак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна Аўдзей, старшыня Камянюцкага сельвыканкама Сяргей Багалейша, генеральны дырэктар ДПУ “НП “Белавежская пушча” Уладзіслаў Цецяронак, камандзір 1-га радыётэхнічнага цэнтра вайскавой часці 48684 Дзмітрый Крывец, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы “Камянюкі” вайскавой часці 2187 Вячаслаў Чыжоў, настаяцель Свята-Георгіейскага храма ў Камянюках, іерэй айцец Андрэй.
Сёлета камянюцкая школа сустракае вучняў абноўленым сваім выглядам – тут праведзены капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. І асабліва радасна за семярых першакласнікаў, для якіх новае школьнае жыццё – ужо зусім дарослае! – распачынаецца ва ўтульных, светлых кабінетах, абсталяваных усім неабходным.
Госці шчыра павіншавалі ўдзельнікаў свята з Днём ведаў, уручылі самым маленькім падарункі Прэзідэнта – кнігі “Беларусь – наша Радзіма”, а 14-гадовым школьнікам – выданні пад назваю “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. З рук Кацярыны Паздзяйкінай Падзяку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы атрымала настаўніца хіміі і білялогіі Людміла Ярашук, а яшчэ прыемны падарунак чакаў школьніцу-імянінніцу.
Увогуле дасягненняў у Камянюцкай сярэдняй школы многа (напрыклад, 83% выпускнікоў мінулага навучальнага года паступілі ў ВНУ). Таму і ўзнагарод, якія з рук дырэктара Сяргея Міхалачкіна атрымалі дзеці і іх бацькі (за добрае выхаванне сыноў і дачок), было нямала. Асобныя падарункі для самых таленавітых падрыхтаваў і Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. А бацюшка адзначыў настаўніц, што актыўна ўдзельнічаюць у жыцці прыхода.
Вось і адзвінеў званок, распачынаючы новы навучальны год, для Камянюцкай СШ. Няхай ён будзе тут асабліва плённы!
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара















Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Руки бы оторвать! В Каменце вандалы вырвали цветы, высаженные для красоты возле школы №2
-
Учащиеся Волчинской СШ представили Брестчину на республиканских православных чтениях
-
Чип, жетон, два кота: что нужно знать о новых правилах содержания домашних животных в Беларуси?
-
Благотворительность. Поможем Александру Казаченко вместе!
-
На Каменетчине продолжается отправка призывников на срочную военную службу