Обновки для столовой

У сярэдзіне сакавіка пачаўся рамонт у сталовай ААТ “Каленкавічы”, а ўжо 10 красавіка яна гасцінна расчыніла свае дзверы для вучняў мясцовай школы.
Акрамя іх, сюды прыходзяць падсілкавацца і працаўнікі гаспадаркі. І ўсіх наведвальнікаў сустракае утульная зала, аформленая ў зялёным колеры, дзе сіламі Камянецкай ПМК №14 зроблена новая падвясная столь, пафарбаваны сцены, заменена падлога. Шклопакеты стаяць тут ужо чатыры гады, ёсць фіранкі, але пакуль што яны чакаюць новых карнізаў (тыя, што ёсць, не падыходзяць).
На кухні таксама абнаўленне: пафарбаваны сцены і столь, а на іх фоне так і ззяе кухоннае абсталяванне, якое хоць і не новае, але працуе спраўна і з усім спраўляецца пад пільным наглядам повара Святланы Раманюк (на здымку справа) ды кухоннай работніцы Марыі Шклёды.
Работнікі гаспадаркі ходзяць у сталовую з самай вясны і аж да восені, гарачыя абеды дастаўляюцца ім і ў поле. 75 дзяўчынак і хлопчыкаў спяшаюцца сюды, бо ведаюць, што будзе смачна, акрамя таго, новая абстаноўка толькі дадае апетыту.

Настасся НАРЭЙКА

Добавить комментарий