У раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды надыходзячага Дня медыцынскага работніка.
На некалькі гадзін забыць пра клопаты і надзвычай адказную работу, сэнс якой – у барацьбе за жыццё і здароўе чалавека – змаглі медработнікі Камянеччыны, якія прыйшлі сёння на святочнае мерапрыемства ў раённы Дом культуры.
Шчырыя словы віншаванняў у цэты дзень ліліся на сцэны ракой. І ўзнагарод самых розных узроўняў таксама было многа – медработнікі нашага раёна заслужылі іх сваімі прафесіяналізмам і адказнасцю, чуласцю і дабрынёй. А прыемным музычным падарункам для людзей у белых халатах стала выступленне народнага мужчынскага вакальнага ансамбля “Благавест”. Са святам вас, паважаныя нашы медработнікі!
Фота Настассі НАРЭЙКI.

Это может быть интересно:
-
Руки бы оторвать! В Каменце вандалы вырвали цветы, высаженные для красоты возле школы №2
-
Учащиеся Волчинской СШ представили Брестчину на республиканских православных чтениях
-
Чип, жетон, два кота: что нужно знать о новых правилах содержания домашних животных в Беларуси?
-
Благотворительность. Поможем Александру Казаченко вместе!
-
На Каменетчине продолжается отправка призывников на срочную военную службу