Лескі далучыліся да рэспубліканскай акцыі памяці ахвяр спаленых вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны

Да рэспубліканскай акцыі памяці ахвяр спаленых вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны далучыўся Камянецкі раён.
Нашы Лескі 4 мая 1943-га паў­тарылі тра­гічны лёс Хатыні, та­му менавіта сюды 16 сакавіка выправіўся працоўны дэсант, у склад якога ўвайшлі работ­нікі сацыяльнай службы, зама­цаваныя за гэтым памятным месцам (менавіта дзякуючы іх праца­вітым рукам тут заўсё­ды пануе парадак).
Святлана Карнялюк з Дварцоў, Тамара Кунцэвіч, Алена Краўчук і Галіна Галаўня з Рэчыцы, Аляксандр Раманюк і Уладзі­мір Шосцік з Каменца прыбралі брацкую магілу 216 жыхароў вёскі, расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і тэрыторыю вакол яе. Сёння тут адбыўся ўра­чысты мітынг-рэквіем, а ўвогуле рэспуб­ліканская Акцыя памяці завершыцца 22 сакавіка – у Дзень памяці Хатыні.

Заўтра у 10-00 у Лесках пройдзе акцыя памяці ахвяр спаленых вёсак.
Фота Алега КУНАХА.