Канцэрт з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК адбыўся ў Каменцы

Раённы Дом культуры прыняў самых працавітых, самых старанных і таленавітых супрацоўнікаў галіны, дзякуючы якім на нашым стале заўсёды дастаткова хлеба, мяса і малака, а гэта азначае, што ў харчовай бяспецы Камянеччына ўпэўнена!

Былі падведзены вынікі сельскагаспадарчага года, і лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды самых розных узроўняў (поўны пералік іх – у сённяшнім нумары “НК” – а вы бачылі?).

З віншавальнымі словамі да ўдзельнікаў свята звярнуліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Паздзяйкіна, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Людміла Ляшук (яна зачытала прывітальны адрас ад губернатара Брэстчыны Пятра Пархомчыка), старшыня райвыканкама Віталій Кулак, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчавання райвыканкама Валерый Траяноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аксана Высагроцкая і многія іншыя.

Падарункам для аграрыяў стала канцэртная праграма артыстаў з усяго раёна, а таксама запрошаных гасцей.

Настасся НАРЭЙКА

Фота аўтара

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam