Збор подпісаў выбаршчыкаў

Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання на Камянеччыне набірае абароты. Цяпер праходзіць этап збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты парламента РБ.

Сбор подписей_1

Як зазначыла галоўны спецыяліст па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Жураўлёва, 19 ліпеня ў Высокім у скверы адбыўся сумесны пікет актывістаў раённых арганізацый “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, раённага савета ветэранаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у парламентарыі Жанны Уладзіміраўны Стаціўка.

Грамадзяне актыўна падыходзілі да пікета, цікавіліся інфармацыяй, размешчанай на стэндзе, ставілі свае
подпісы ў падпісным лісце.

Аксана Высагроцкая, старшыня Камянецкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у ФПБ, паведаміла, што 19 ліпеня пікет па зборы подпісаў выбаршчыкаў актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў выставілі каля Дома культуры аграгарадка Навіцкавічы. І ўжо ў першую гадзіну работы пікета ў падпісным лісце заставалася ўсяго некалькі незапоўненых радкоў.

Сбор подписей_2

– Люднае месца, пасля працы дадому ідуць жыхары вескі, – адзначыла член ініцыятыўнай групы Ірына Дуднікава. – Людзі самі падыходзяць і дастаюць пашпарты, дабра ведаюць, што гэта абавязковы дакумент пры зборы подпісаў. Не паўстае пытанняў і калі прыходзім дадому і просім паставіць подпіс.

Ініцыятыўная група збірае подпісы выбаршчыкаў у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанны Уладзімiраўны Стаціўка.

Падрыхтавала Вера ІВАНЮКОВІЧ.

Добавить комментарий