В пуще открылся дом рыбака

Дом рыбака нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю ў НП “Белавежская пушча” ля возера Лавы, а таксама лазня ў былой сядзібе графа Тышкевіча, аб чым паведамляецца на сайце Нацыянальнага парку www.npbp.brest.by. Цяпер аматары рыбалкі змогуць адпачыць ва ўтульным доміку, пагрэцца ля каміна, прыгатаваць стравы ў кухні і нават пераначаваць. А ў былым графскім маёнтку – папарыцца ў рускай лазні. Па звестках кіраўніцтва гандлёва-турыстычнага комплексу пушчы, ва ўрочышчы Перароў неўзабаве пачнецца рэканструкцыя Дома паляўнічага.

Добавить комментарий