Вяскоўцу дапаможа стараста

100_195117 мая ў Відамлі праведзены сход прадстаўнікоў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. З дакладам аб рабоце гэтых органаў і іх узаемадзеянні з мясцовай уладай у развіцці ініцыятыўнасці грамадзян у вырашэнні пытанняў мясцовага значэння выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Войцык.

Дакладчык адзначыў практыку работы раённага Савета дэпутатаў па развіцці самакіравання сярод сельскага насельніцтва. Пытанні, якія закранаюць гэтую тэму, разглядаліся на сесіях, пасяджэннях прэзідыума і пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў. Яркім прыкладам у развіцці самакіравання з’яўляецца дзейнасць Відамлянскага сельскага Савета дэпутатаў, які па выніках работы за 2012 год занесены на абласную Дошку гонару.

Вопытам работы на сходзе падзялілася старшыня Відамлянскага сельскага Савета дэпутатаў Марына Каралюк, якая расказала не толькі аб паўсядзённых справах мясцовых дэпутатаў і старастаў, але і цікавых праектах, у якіх удзельнічае сельскі Савет дэпутатаў. Таксама выступілі стараста вёсак Беразнякі, Пруска Велівейская і Рані Пелішчанскага сельсавета Аляксандр Акуліч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Кузьміцкая, старшыня камітэта дома №2 па вул. З.Касмадзям’янскай у Высокім Зінаіда Гармоліна, старшыня камітэта вул. Набярэжнай і зав. Ляснога ў Камянюках Васіль Рэбік, начальнік РАУС Сяргей Грэцкі, галоўны санітарны ўрач раёна Святлана Булах, намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Парафянюк.

Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Войцык. Было прынята адпаведнае рашэнне, у якім улічаны прапановы. Затым перад удзельнікамі сходу выступілі самадзейныя артысты Відамлянскага СДК.

Георгій ПАРАФЯНЮК.

Фота Анастасіі ЯНКІНАЙ.

Добавить комментарий