“Чырвонец” на дваіх

У мінулую нядзелю прайшлі матчы другога тура ў рэгіянальным міні-футбольным турніры “Эліт-Ліга”.

“Усход” з Навасёлак і “Ніва” з Доўбізна сінхронна саступілі ў сваіх сустрэчах, прапусціўшы дзесяць мячоў на дваіх. Першыя буйна “ўляцелі” ў гульні з “Брэстхлебапрадуктам”. Матч скончыўся з лікам 1:7 на карысць “хлебапёкаў”. “Ніва”, забіўшы мяч на першай хвіліне, у далейшым была тры разы “прабіта” “Фламенга”.

* * *

Заўтра, 9 снежня, у Каменцы стартуе адкрытае першынство раёна па міні-футболе. Удзел у спаборніцтвах прымуць шэсць каманд, якія згуляюць у адзін круг. У першым туры сустрэнуцца “Ніва” (Доўбізна) з “Савушкіным прадуктам” (Каменец), “Белавежскі” з “Высокім” і “Без праблем” (Каленкавічы) з “Гатча-Осаўскім” (Жабінкаўскі раён).

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий