Пад такім дэвізам 30 лістапада пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
Мэта мерапрыемства – падрыхтоўка аўтамабіляў да паездак зімою. Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах, напомняць асаблівасці эксплуатацыі транспартных сродкаў у зімовы перыяд. Дарэчы, з надыходам кароткага светлавога дня і працяглай цемры абставіны на дарогах становяцца больш аварыйнымі. Да гэтага часу неабходна падрыхтаваць свой аўтамабіль: памяняць летнія шыны на зімовыя, заліць незамярзаючую вадкасць у бачок амывацеля, праверыць работу і стан “дворнікаў”, спраўнасць знешніх асвятляльных прыбораў, адрэгуляваць фары, утрымліваць іх, а таксама шкло аўто ў чысціні. Праверце, ці ёсць у вас адзенне павышанай бачнасці са святлоадлюстроўваючымі элементамі (камізэлькі). Бо, у адпаведнасці з пунктам 141 Правілаў дарожнага руху, ухіляць узнікшыя тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі рэкамендавана менавіта ў такім адзенні.
Са скарачэннем светлавога дня ўскладняюцца ўмовы руху пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавых павозак. Так, учыненню ДТЗ з удзелам пешаходаў садзейнічае іх знаходжанне на праезнай частцы ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў, асабліва пры сустрэчным раз’ездзе транспарту. Вадзіцелі заўважаюць ідучых людзей ужо ў той момант, калі не могуць прыняць меры, каб пазбегнуць дарожна-транспартнага здарэння. Што датычыць веласіпедыстаў і возчыкаў павозак, дык у многіх з іх транспарт не абсталяваны святлоадлюстроўваючымі элементамі ў адпаведнасці з правіламі. Па аўтадарогах яны едуць на адлегласці больш за адзін метр ад краю праезнай часткі.
Акрамя таго, і вадзіцелі павінны памятаць, што пры руху ў цёмны час сутак, ва ўмовах недастатковай бачнасці (туман, дождж, снегапад) на механічных транспартных сродках павінны быць уключаны фары бліжняга або далёкага святла, быць асабліва ўважлівымі пры сустрэчным раз’ездзе, своечасова пераключацца на бліжняе святло, бо з-за асляплення вадзіцеляў магчымы наезд на тых, хто ідзе або едзе па краі праезнай часткі. Ды і пажадана знізіць хуткасць руху да бяспечнай, каб пры раптоўным з’яўленні перашкоды можна было паспець затармазіць. Асаблівая ўважлівасць патрабуецца пры пад’ездзе да пешаходнага пераходу, бо на нерэгулюемым пераходзе вадзіцелі абавязаны саступіць дарогу пешаходам.
Варта помніць, якую небяспеку ўяўляе галалёд – магчымы выпадкі перакульвання, з’езду ў кювет. З пагаршэннем умоў надвор’я тармазны шлях аўтамабіля павялічваецца, значыць, трэба адпаведна павялічыць дыстанцыю да транспартнага сродку, які ідзе наперадзе. Не забывайце, што бяспека на дарогах залежыць ад захавання Правілаў дарожнага руху ўсімі яго ўдзельнікамі, а таксама ўзаемаветлівых адносін адзін з адным.
Сяргей Грэцкі,
Это может быть интересно:
-
Департамент охраны приглашает принять участие в республиканском конкурсе творческих работ
-
Стало известно, что изменится в Беларуси с октября
-
Гость нового выпуска программы “Марков. Ничего личного” — РОМАН ПРОТАСЕВИЧ
-
Чем будут вакцинировать белорусов против гриппа и COVID-19 этой осенью
-
Делегация Беларуси во главе с Рыженковым посетит Нью-Йорк для участия в мероприятиях Генассамблеи ООН