Гэта трыяда стала назвай сустрэчы блізкіх сяброў, якая прайшла напрыканцы верасня ў Камянюцкім сельскім цэнтры культуры і рамёстваў з нагоды 60-годдзя адкрыцця ў Камянюках першай хаты-чытальні.
А пра лёс тутэйшай бібліятэкі, якой нямала давялося перажыць на сваім вяку, лепш за ўсё раскажа цікавая публікацыя, што з’явілася на старонках “Навін Камянеччыны” 29 лістапада 2003 года (гл. здымак). Міхаіл Мікалаевіч Мамус у сваім шчырым пісьме пад назваю “Скарб, якому не пагражае інфляцыя” распавядае пра нялёгкае выпрабаванне, што выпала бібліятэцы, – пажар.
На крык душы неабыякавага чалавека хутка зрэагавала рэдакцыя брэсцкай “Народнай трыбуны”, па ініцыятыве якой разгарнулася акцыя “Духоўны скарб”. Яна дапамагла аднавіць кніжны фонд, што засведчыла кніга “З калядным падарункам”.
У 2007-м бібліятэка атрымала статус бібліятэкі аграгарадка, а 21 студзеня 2011 года адбылося перасяленне ў сельскі цэнтр культуры і рамёстваў. З 1988 года бібліятэкай кіруе Раіса Рамашка. Сёння ў камянюцкай кніжнай скарбніцы 12335 экземпляраў выданняў, нямала газет і часопісаў, ёсць камп’ютар, прынтар, выхад у інтэрнэт. Чытачоў – 1270, 400 з іх – дзеці. Многа зроблена, многа перажыта, пераадолена. 60 гадоў… Як было не адзначыць такую дату?
Падчас святкавання юбілею ўшаноўвалі тых, хто нямала гадоў свайго жыцця аддаў бібліятэцы: Ганна Кандрашук, напрыклад, працавала 20 гадоў, Раіса Рамашка – больш за 30, Аксана Маркевіч – больш за 10… Успаміналі і пра тэхработнікаў: Ніну Мешчанчук, Галіну Сінілка, Марыю Яўтуховіч, Любоў Філанюк, Ірыну Качан.
Не засталіся без увагі і пастаянныя чытачы: Андрэй Асіповіч, Галіна Бек, Валянціна Баран, Іван Уласюк, Ніна Дацкевіч, Людміла Дворак, Ніна Міхалевіч, Лідзія Мышленік, Вера Нігірыш, Васілій Пракаповіч, Таццяна Савіч, Тадэвуш Шыбко і іншыя. Сярод юных – Таня Абрамчук, Алег Дзенісюк, Альбіна Марцьянава, Наташа Мышленік, Аліна Рыльская, Наташа Трухановіч, Таня і Алеся Язоўскія…
Старэйшым чытачом прызнана Нэля Тарасаўна Шмакава, а самымі актыўнымі – Вольга Кісляк і Марына Кацуба. Кожны меў магчымасць расказаць пра свае літаратурныя густы, выказаць пажаданні. Канцэрт як падарунак падрыхтавалі артысты цэнтра культуры і рамёстваў.
Это может быть интересно:
-
Рождество вновь собрало друзей в Каменецком РДК
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 11 – 15 января (+кинотеатр)
-
Новогодний спектакль «Карнавальная ночь». Видомлянская версия
-
В Беларуси впервые в мире создали полнометражный мультфильм с помощью искусственного интеллекта
-
ОПРОС: КИНО ДЛЯ ВСЕХ И КАЖДОГО