Два тыдні назад у Каменцы па вуліцы Брэсцкай пачало працаваць абноўленае кафэ «Тэт-а-тэт». І адразу стала папулярным сярод гараджан. Справа ў тым, што гэта не звычайнае кафэ, а яшчэ бар і піцэрыя. Падкрэслю – першая і адзіная піцэрыя ў раёне!
Пасля рэканструкцыі кавярня набыла цалкам іншы, новы, выгляд. Поўнасцю рэканструявана гандлёвая зала, барная стойка. Зараз, дзякуючы новаму кававаму апарату, аматары ранішняй (і не толькі) кавы могуць выпіць кубачак-другі са смачнай булачкай або пірожным. Усталяваны таксама апарат для мяккага марожанага, якое падаецца ў прыгожых шкляных вазачках.
Пачала працаваць кухня, у якой таксама ўсё абсталяванне новае. Дарэчы, італьянскае. Што датычыцца непасрэдна піцы, дык гатуюць яе ў прысутнасці кліентаў, можна назіраць і кантраляваць увесь працэс. Можна тут піцу з’есці, а можна і дадому ўзяць. На жаль, асартымент пакуль невялікі – толькі 5 відаў. Але новыя рэцэпты піцы абавязкова з’явяцца ў далейшым. Зараз гэта, можна сказаць, самая хадавая страва. У дзень прадаюць 50-70 піц!
Са спіртных напояў тут выключана пладова-ягаднае віно. Распіваць у кавярні прынесенае строга забараняецца! Нельга таксама наведваць кафэ ў рабочым адзенні. Так што, паважаныя, фэйс-кантроль! Сек’юрыці на ўваходзе пакуль няма, але пэўна, будзе.
У кафэ – дарагая сучасная відэамузычная апаратура. Больш таго, тут можна спяваць караоке! І бясплатна. Але прытрымлівацца парадку ўсё ж варта: з-за адсутнасці голасу або слыху прысутныя могуць і папрасіць пакінуць подыум.
А на свята Дажынак з кафэ вывезуць комплексны апарат для прыгатавання піцы. Яго ўстановяць насупраць крамы “Белавежскі”.
Анастасія ЯНКІНА.
Это может быть интересно:
-
Прокуратура района инспектирует места зимнего досуга
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК
-
“ОТ ВСЕЙ ДУШИ”. БЛАГОТВОРИТЕЛЬНАЯ АКЦИЯ ДЛЯ ПОЖИЛЫХ ЛЮДЕЙ СТАРТОВАЛА СЕГОДНЯ В ДМИТРОВИЧАХ
-
НОВОГОДНИЕ ПРАЗДНИКИ ПОД ЗНАКОМ БЕЗОПАСНОСТИ
