15 ліпеня прайшлі матчы шостага тура чэмпіянату раёна па футболе.
У Высокім аднайменны клуб прымаў гасцей з Каменца. Лік у першым тайме адкрылі гаспадары. Трапны ўдар атрымаўся ў Андрэя Каралюка. Камянчане змаглі адквітацца толькі пасля перапынку. Неадхільна прабіў Мікалай Шахно.
У Дзмітровічах “Камянецкая Пушча” сустракалася са “Стаўскім”. Галоўныя падзеі ў сустрэчы разгарнуліся ў першым тайме, у якім футбалісты забілі сем мячоў. Першы поспех у гульні святкаваў Яўгеній Русінчук са “Стаўскага”. Затым Арцём Фісюк зраўняў лік, а Іван Стасюк з пенальці вывеў “пушчанцаў” наперад. А надалей зноў загаварыла “пушка” Яўгенія Русінчука. Ён яшчэ двойчы вымусіў варатара вымаць мяч з сеткі. Галеадорскі парыў таварыша падхапілі Аляксандр Кавалевіч і Дзмітрый Ружасты, стрэлы якіх давялі да перапынку перавагу ў ліку да трох мячоў. У другім тайме футбалісты “Камянецкай Пушчы” змаглі толькі падсаладзіць пілюлю. Бамбардзірскі рахунак папоўніў Сяргей Чурак. Такім чынам “Стаўскі”, які зарабіў першыя ачкі ў чэмпіянаце (прычым, у гульні з прамым канкурэнтам), апусціў “Камянецкую Пушчу” на дно турнірнай табліцы.
У той час, як у Дзмітровічах аўтсайдары вырашалі, хто з іх усё ж лепшы, у Доўбізне змагаліся ФК “Ніва” і “Агра-Зарэчча”, якія ўзначальваюць чэмпіёнскі пелетон. Яшчэ да перапынку каманды адгрузілі адзін аднаму па тры мячы. У складзе “ніваўцаў” вызначыліся Яўгеній Федарук (дубль) і Вадзім Кучынскі, які метраў з 25-і адправіў мяч у сетку варот. У “зарэчанцаў” – Раман Іванюковіч са штрафнога загнаў “снарад” пад перакладзіну, затым бамбардзірскі рахунак папоўнілі два Сяргеі, Супрун і Ярома. На працягу 45-і хвілін другога тайма балельшчыкі галоў не ўбачылі, і толькі ў кампенсаваны арбітрам час “ніваўцам” удалося зноў распячатаць кіпера “Агра-Зарэчча”. Прычым, двойчы. Спачатку пастараўся Дзмітрый Немцаў, а затым дубль аформіў Вадзім Кучынскі. А магло ўсё завяршыцца інакш, калі б усё той жа Раман Іванюковіч рэалізаваў свой момант: мяч пасля яго ўдару трапіў у штангу. Як кажа галоўнае футбольнае правіла, не забіваеш ты – забіваюць табе.
Другі матч запар не прапускае “Белавежскі”. У гэты раз у гасцях з сухім лікам былі павергнуты “Каленкавічы”. У кожным з таймаў белавежцы загналі ў вароты апанентаў па тры мячы. У першым – дуплетам стрэліў Антон Горбач (абодва мячы заляцелі ў вароты пасля ўдараў з-за межаў штрафной). Затым эстафету ў таварыша перахапіў Віктар Герасімік. За голам у першым тайме адбыліся яшчэ два ў другім. А кропку ў матчы паставіў абаронца Мікалай Дзямянік, які ўдала падключыўся да атакі. Ужо ў канцы гульні гаспадары маглі забіць гол прэстыжу. Але пры выхадзе сам-насам ігрок “Каленкавічаў” не змог перайграць варатара белавежцаў Віталія Курчыка.
У Ставах у шостым туры жараб’ёўка звяла “Апошні рубеж” і “Аграпрадукт” з Высокага. Здавалася, што калі ў другім тайме лік стаў 3:0 на карысць “алейнікаў”, гульня зроблена. (У стане гасцей вызначыліся Сяргей Асійчук двойчы і Андрэй Ярашук). Але тут гаспадары прачнуліся. Спачатку Максім Жыгала рэалізаваў пенальці, а затым ён жа замкнуў галавою навес з вуглавога. Тым не менш, “Аграпрадукт” канчаткова не разваліўся і давёў матч да перамогі.
ВЫНІКІ 6 ТУРА: ФК “Высокае” – “Каменец” – 1:1, “Апошні рубеж” – “Аграпрадукт” – 2:3, ФК “Ніва” – “Агра-Зарэчча” – 5:3, “Камянецкая Пушча” – “Стаўскі” – 3:5, “Каленкавічы” – “Белавежскі” – 0:6.
Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.
табліца чэмпіянату раёна па футболе-2012 пасля 6 тураў |
||||||
Каманды
|
Г
|
В
|
Н
|
П
|
Мячы
|
Ачкі
|
ФК «Ніва» «Агра-Зарэчча» «Белавежскі» ФК «Каменец» «Аграпрадукт» «Апошні рубеж» ФК «Высокае» «Каленкавічы» «Стаўскі» «Камянецкая Пушча» |
6 6 6 5 5 6 6 6 6 6 |
5 5 4 3 3 2 1 1 1 0 |
1 0 1 1 0 1 1 1 0 2 |
0 1 1 1 2 3 4 4 5 4 |
23-11 18-7 21-8 12-7 15-8 14-25 13-19 8-20 13-22 12-22 |
16 15 13 10 9 7 4 4 3 2 |
Это может быть интересно:
-
Воспитанники ДЮСШ «Пуща» вновь радуют высокими результатами
-
МИНИ-ФУТБОЛ ВОЗВРАЩАЕТСЯ! ИТОГИ ПЕРВЫХ МАТЧЕЙ ПРЕДСТАВИТЕЛЕЙ КАМЕНЕТЧИНЫ
-
НАША ДЗЮДОИСТКА ПОЛИНА ШИБАНОВА СНОВА НА ПЬЕДЕСТАЛЕ
-
ЮНЫХ ФУТБОЛИСТОВ СОБРАЛА ДЮСШ «ПУЩА» НА ПЕРВЕНСТВЕ ПО МИНИ-ФУТБОЛУ
-
Новые достижения и победы воспитанников ДЮСШ «Пуща»