6 і 7 чэрвеня непадалёк ад Пелішчаў прайшла раённая ваенна-спартыўная гульня “Зарніца-2012”, прысвечаная 90-годдзю піянерскага руху.
Яна ўключала ў сябе 7 конкурсаў. Прайшлі спаборніцтвы па аглядзе быту (дарэчы, ён працягваўся да канца другога дня) і строю, аперацыя “Снайпер”, конкурс сценгазет. Быў тут і конкурс, які з’яўляецца самым галоўным, бо менавіта па яго выніках, калі ў каманд аднолькавая колькасць балаў, вызначаецца месца ў агульным заліку. Ваенна-спартыўная эстафета – гэта восем этапаў праверкі падрыхтаванасці вучняў на трываласць у надзвычайных сітуацыях. Адзін з этапаў конкурсу быў звязаны з уменнем карыстацца пажарным абсталяваннем (для гэтага на пляцоўцы размясцілі сапраўдную пажарную машыну), але падлеткі і з гэтай задачай справіліся. Завяршыў дзень конкурс “Песня ў нашым жыцці”. За кожны пройдзены этап кампетэнтнае журы выстаўляла балы.
На другі дзень быў конкурс баявых лісткоў…
Пасля падвядзення вынікаў прызавыя месцы размясціліся ў наступным парадку: 3-е – у вучняў з Пелішчанскай сярэдняй школы, 2-е – у Камянюцкай, 1-е – у Дзмітровіцкай. Каманды атрымалі граматы ад аддзелаў па справах моладзі райвыканкама і па надзвычайных сітуацыях, райкама ГА “БРСМ”, ДТСААФ, райваенкамата і Чырвонага Крыжа. Не засталіся ўдзельнікі і без каштоўных падарункаў, а пераможцы атрымалі пераходны кубак.
Наталля ГРЫЦУК.
Это может быть интересно:
-
Кибершпионские группы и сообщества хактивистов. Кто несет угрозу учреждениям и предприятиям Беларуси
-
Белстат проведет масштабный опрос населения в Беларуси этой осенью
-
Важные изменения для белорусов в сентябре: зарплаты, базовая ставка и новый учебный год
-
Охрана природы, таможенное дело, образование: на портале «Е-Паслуга» в этом году появилось 70 новых услуг
-
На Каменетчине стартовала профилактическая акция «В центре внимания – дети!»