І Ў СВЯТА – ПРА БУДНІ

MUSЗа сваю 96-гадовую гісторыю беларуская міліцыя вызначылася прыкладамі вернасці Айчыне, свайму народу, ідэалам справядлівасці. Гісторыя камянецкай міліцыі пачынаецца з 17 верасня 1939 года. З таго часу змянілася больш за дзесяць кіраўнікоў райаддзела, і кожны ўнёс свой адметны ўклад у ахову правапарадку. На мемарыяльнай дошцы на ўваходзе ў будынак РАУС – прозвішчы чатырох супрацоўнікаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з бандытызмам у першыя гады Савецкай улады. Даніну павагі і ўдзячнасці выказваю нашым ветэранам органаў унутраных спраў.

У Камянецкім РАУС, як і ў кожным калектыве, работа, хоць яна і спецыфічная, ацэньваецца па яе выніках. Так, за мінулы год дынаміка злачыннасці характарызуецца зніжэннем на 19,9% да паказчыку папярэдняга года, узровень злачыннасці ў разліку на 10 тысяч насельніцтва знізіўся да 69,9, што значна ніжэй сярэднеабласнога. Не зарэгістравана і такіх злачынстваў, як забойствы, разбоі, згвалтаванні, вымагальніцтвы, менш было іншых злачынстваў. Нядрэнна вядзецца барацьба з распаўсюджваннем наркотыкаў, незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі.

Аднак, нават у прафесійныя святы нельга задавальняцца дасягнутым, варта звяртаць увагу на недапрацоўкі. Хоць і знізілася колькасць злачынстваў, што ўчынены асобамі ў нецвярозым стане, аднак іх узровень па-ранейшаму высокі і значна перавышае сярэднеабласны. П’янства не зніжаецца, але да прымусовага лячэння прыцягнута менш хранічных алкаголікаў, чым у папярэднім годзе, абмежаваны ў дзеяздольнасці толькі чацвёра гора-сем’янінаў. Неабходна узмацніць прафілактычную работу, асабліва па папярэджанні крадзяжоў маёмасці.

Камянецкі райаддзел займае вядучыя пазіцыі ў аператыўна-службовай дзейнасці міліцыі Брэстчыны, неаднаразова названы лепшым у вобласці. Гэта – заслуга ўсяго калектыву. Адзначу тых, хто заваяваў прызавыя месцы ў аглядах-конкурсах. Так, па леташніх выніках аператыўна-службовай дзейнасці лепшымі па прафесіі ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама прызнаны супрацоўнікі нашага райаддзела: эксперт экспертна-крыміналістычнай групы Андрэй Гіль і старшы інспектар групы тылавога забеспячэння Сяргей Залеўскі, у аглядзе-конкурсе на званне лепшага супрацоўніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі УУС трэцяе месца ў вобласці заняў інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі райаддзела Андрэй Шнайдэр. Словы ўдзячнасці за добрасумленную службу выказваю супрацоўнікам аддзялення крымінальнага вышуку Віталію Даўжанюку, Аляксандру Маляўку, Канстанціну Нікончыку, Сяргею Панасюку, оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віктару Суконкіну і Аляксандру Водчыцу, старшым участковым інспектарам міліцыі Уладзіміру Еўтухаву, Андрэю Дземідзюку, Віктару Нічыпаруку, участковым інспектарам Васілію Балановічу, Міхаілу Свібовічу, Міхаілу Кацэвічу, начальніку ізалятара часовага ўтрымання Аляксандру Канановічу і яго падначаленым, супрацоўнікам аператыўна-дзяжурнай службы Алегу Шаршуновічу, Віктару Кучынскаму, Аляксандру Мартынюку, Аляксандру Клімчуку, супрацоўнікам аддзялення ДАІ Сяргею Рошчанку, Ігару Каліноўскаму, Юрыю Кучынскаму і многім другім супрацоўнікам. Напярэдадні свята жанчын – асобныя віншаванні нашым супрацоўніцам райаддзела. А ўсяму асабоваму саставу райаддзела, іх родным і блізкім зычу моцнага здароўя, шчасця і даўгалецця, дабра і міру вашым сем’ям, новых поспехаў!

Сяргей ГРЭЦКІ,

начальнік райаддзела міліцыі.

Добавить комментарий