Для прафілактыкі ДТЗ з удзелам двухколавых транспартных сродкаў з 9 да 18 жніўня ў раёне праводзіўся комплекс мерапрыемстваў пад умоўнай назвай “Матацыкліст”.
Штогод летам узрастае колькасць ДТЗ з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколавых транспартных сродкаў. Чаму? Бо ўказаныя катэгорыі кіроўцаў не захоўваюць хуткасныя рэжымы, парушаюць правілы абгону і праезду перакрыжаванняў, у многіх з іх адсутнічаюць пасведчанні на права кіравання такім відам транспарту. А садзейнічае павелічэнню цяжкасці вынікаў здарэнняў незахаванне патрабаванняў аб выкарыстанні вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў пры яздзе на матацыкле або мапедзе. У нашым раёне адбылося 1 дарожна-транспартнае здарэнне па віне матацыкліста, у выніку апошні атрымаў раненні.
У ходзе аперацыі “Матацыкліст” супрацоўнікі РАУС прыпынялі парушэнні правілаў руху вадзіцелямі двухколавага транспарту, выяўлялі канструкцыйна змененыя і не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку матацыклы і мапеды. У выхадныя і святочныя дні праводзіліся выезды ў месцы адпачынку моладзі, лесапаркавыя зоны, да вадаёмаў і рэчак. Выяўлена 28 парушэнняў матацыклістамі, з іх 3 – кіравалі ў стане алкагольнага ап’янення, 6 – не мелі вадзіцельскага пасведчання, 10 – не прайшлі тэхагляд.
Несвоечасовая рэгістрацыя або непрадастаўленне матацыкла, мапеда без уважлівай прычыны на дзяржтэхагляд цягне адміністрацыйную адказнасць: папярэджанне або штраф да 2 базавых велічынь (да 200000 рублёў).
Кіраванне матацыклам без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці – штраф у 5 базавых велічынь (500000 рублёў).
Кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення матацыклам, мапедам (скутарам) прыраўноўваецца да кіравання аўтамабілем і караецца штрафам ад 15 да 35 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады. Пры паўторным кіраванні ў тым жа стане – крымінальная адказнасць.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, забаронена кіраваць мапедам ( скутарам) без моташлема. Штраф за гэта да 100000 рублёў. Пры паўторным на працягу года кіраванні матацыклам, мапедам без моташлема – адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафа ад 200000 да 500000 рублёў.
Кіраваць матацыклам, мапедам можна з 16 гадоў пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання катэгорыі “А” і “АМ” адпаведна.
Дадам, што калі асоба, якая не мае пасведчання на кіраванне транспартным сродкам, а таксама перадае кіраванне асобе без такіх дакументаў, можа атрымаць штраф ад 500000 да 2000000 рублёў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання, караюцца штрафам ад 2000000 да 5000000 рублёў
І яшчэ. У светлы час сутак для абазначэння едучага транспартнага сродку на матацыкле і мапедзе павінны быць уключаны бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні.
Аляксандр ГЕРАСІМУК,
старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.
Это может быть интересно:
-
Жители многоквартирного дома по ул.8 Марта в Каменце обратились в редакцию со своей проблемой
-
В Каменецком районе продолжается череда субботников по благоустройству
-
Новый сезон Первой лиги «Нива» начнет домашним матчем с «Днепром»
-
ОГАИ КАМЕНЕЦКОГО РОВД ПРИВЕЛИ СТАТИСТИКУ ДТП В РАЙОНЕ
-
СПЕЦИАЛЬНОЕ ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЕ МЕРОПРИЯТИЕ «ДОМ БЕЗ ПОЖАРА»: КАК ЭТО БЫЛО