Усё часцей жыхары вобласці становяцца ахвярамі інтэрнэт-махляроў. Тры чалавекі на працягу трох дзён звярнуліся ў органы ўнутраных спраў.
– Гэтых людзей абсалютна нічога не звязвае: розныя па ўзросце, сацыяльным статусе, роду дзейнасці,– разважае начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС аблвыканкама Андрэй Галадко. – Іх аб’ядноўвае адно – яны сталі ахвярамі інтэрнэт-махляроў, а цяпер самі не разумеюць, як трапілі на такую вуду.
Жыхар Брэста атрымаў SMS-паведамленне, што стаў пераможцам латарэі. Сутнасць яе, расказвалася ў SMS-цы, заключалася ў тым, што мужчына, разлічыўшыся банкаўскай карткай у адным з паштовых тэрміналаў, аўтаматычна стаў яе ўдзельнікам. Галоўны прыз – новенькі “Лексус”– канчаткова ўсыпіў пільнасць “шчасліўчыка”. Андрэй Галадко падкрэсліў, што мужчына нават не ўсумніўся ў выйгрышы ў латарэі, у якую не гуляў. Праўда, было адно “але”. Латарэя расійская, аўтамабіль у Расіі, а, значыць, на яго трэба афармляць адпаведныя дакументы. Кошт працэдуры ў разы менш кошту аўто, але, тым не менш… 3,5 тысячы долараў ЗША. Яны паспяхова банкаўскім пераводам “пайшлі” ў РФ. Да пошуку інтэрнэт-махляра падключана расійская паліцыя.
Другі выпадак. У міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік. Яму не хапала сродкаў на развіццё бізнесу, і ён шукаў “мецэнатаў” у інтэрнэце. І знайшоў у Англіі. Атрыманне крэдыту ў 60 тысяч долараў ЗША пад добрыя працэнты стала б магчымым пасля афармлення адпаведных дакументаў. Працэдура нятанная – 3 тысячы долараў ЗША. Ні сваіх грошай, ні крэдыта ІП так і не ўбачыў.
Трэці пацярпелы пазбавіўся значна меншай сумы. Ён “купіў” у асобы, з якой пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” ноўтбук за 800 долараў. Праз пэўны час ні ноўтбука, ні грошай, ні самога прадаўца знайсці не ўдалося.
Такім чынам, калі вы выйгралі значную суму грошай або вельмі дарагую рэч у латарэю, у якую не гулялі, а з вас патрабуюць некаторую суму для атрымання выйграшу;
… калі ў вас за мяжой знайшоўся багаты родзіч, які пакінуў вам спадчыну, а для афармлення дакументаў з вас просяць грошы;
… калі вам прапануюць прыбытковы бізнес за мяжой, але патрэбна перадаплата, сцеражыцеся. Гэта – махлярства!
Таксама сцеражыцеся купляць у інтэрнэт-магазінах і па аб’явах у сетцы інтэрнэт рэчы за мяжой, а таксама рэчы, кошт якіх яўна зніжаны. Акрамя гэтага, калі вы разлічваецеся за тавар, куплены з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт, да дастаўкі яго вам, у пэўнай меры, рызыкуеце застацца і без грошай, і без пакупкі.
Ірына Блахіна,
вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.
Это может быть интересно:
-
Военная академия Республики Беларусь ждет вас в в своих рядах!
-
Брестская пограничная группа объявила творческий конкурс на лучший рисунок имиджевого образа
-
Мошенники продолжают обманывать доверчивых граждан
-
В Беларуси продолжается подготовка к поступлению в Институт пограничной службы.
-
Что такое газлайтинг и как его используют мошенники?