19 і 20 лістапада ў Высокаўскай СШ і СШ №2 г.Каменец адбыўся V раённы чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” – “Савяня 2012”.
Чэмпіянат быў арганізаваны і праведзены педагогамі цэнтра дадатковай адукацыі г.Каменец. Падрыхтаваў пытанні і вёў гульню дырэктар Вярховіцкай сярэдняй школы Іван Ляшчук. А сабраліся каманды 25 устаноў адукацыі – гэта 100-працэнтны ўдзел.
У адборачных турах першынствавалі каманды “Палёт” Вярховіцкай і “Макаедушкі” СШ №2 г.Каменец, на другім месцы – “Сокал” Амелянецкай і “Прамень” Камянюцкай сярэдніх школ, трэцяе месца ў “Фенікса” Высокаўскай і “Паскаль” Пелішчанскай сярэдніх школ. У фінале раённага чэмпіянату першага месца ўдастоены “Макаедушкі”, другога – “Палёт” і трэцяга – “Сокал”. Каманды Вярховіцкай, Амелянецкай і Камянюцкай сярэдніх школ адказалі на аднолькавую колькасць пытанняў, таму месцы размеркаваліся па рэйтынгу. Выніковы пратакол размешчаны на сайце аддзела адукацыі. Камандам, якія занялі 1-3 месцы ў занальных турнірах, уручаны граматы аддзела адукацыі райвыканкама, а камандам, якія занялі такія ж месцы ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальнай гульні, граматы і каштоўныя прызы ўручыла старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Людміла Жураўлёва.
11 лістапада на базе СШ №1 г.Каменец будзе праведзены сінхронны абласны турнір па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” і “Свая гульня”. Прымуць удзел каманды, якія занялі 1-6 месцы ў раённым чэмпіянаце.
Алёна ДЗЕМЯНЧУК, метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Каменец.
На здымку: каманда “Макаедушкі” з граматамі і падарункамі.
Это может быть интересно:
-
В преддверии Дня народного единства в Каменце прошла диалоговая площадка
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА
-
На Каменетчине проходит плановый учебный сбор с военнообязанными территориальных войск района
-
17 сентября, в День народного единства, нотариусы Брестчины будут консультировать бесплатно