Бактэрыяльны пасеў, ламінарная шафа, чашка Петры, асяроддзе энда… Прызнацца шчыра, з гэтага пераліку словазлучэнняў мне знаёмае – збольшага – толькі першае. А між тым, з гэтымі тэрмінамі штодзень сутыкаецца ў сваёй рабоце камянчанка Марыя Рудзік, інжынер-мікрабіёлаг.
Дзяўчына прыйшла па размеркаванні ў лабараторыю водазабора “Беразнякі” ў жніўні летась і сёння гаворыць пра работу і калег проста: “Мы працуем на карысць горада”. І не толькі Каменца, а ўсяго раёна, бо пробы вады на баканаліз (той самы бактэрыяльны пасеў, пра які ўжо гаварылася раней) сюды прывозяць з самых розных арга нізацый Камянеччыны – значыць, давяраюць і ў выніку ўпэўнены. Аналіз, які право дзіць Марыя, дазваляе выз начыць, ці ёсць у вадзе патагенныя бактэрыі (самая рас паўсюджаная з іх – кішэчная палачка). Акрамя таго, ваду абавязкова правяраюць на адпаведнасць СанПіН.
– Вада павінна быць чыстая! – запэўнівае спецыяліст. – Такая яна ў райцэнтры і ёсць – мы ж за гэтым сочым!
Сёння разам з Марыяй Рудзік у лабараторыі працуюць загадчык Ніна Краўчынская, лабарант хіманаліза, інжынерхімік і прыбіральшчык памяшканняў. Калектыў маленькі, але зладжаны, супрацоўнікі выдатна ведаюць работу адзін аднаго, каб пры неабходнасці замяніць калегу.
Цікаўлюся прафесійнымі пошукамі маёй суразмоўніцы, і яна расказвае, што падчас вучобы ў СШ №2 аддавала асаблівую перавагу англійскай мове і біялогіі – да апошняга выбірала між імі пры паступ ленні. З біялогіяй у выніку склалася лепш, і гэта ў большай ступені дзякуючы настаўніку Анатолію Грыцуку, на чые ўрокі і факультатывы Марыя хадзіла з задавальненнем – падабалася манера выкладання. Так і вырашыла: выберу прафесію, звязаную з біялогіяй!
Летась Марыя Рудзік скончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у Пінску па спецыяльнасці “Біёлаг-біятэхнолаг. Выкладчык біялогіі”. Падчас вучобы канчаткова ўпэўнілася ў правільнасці свайго выбару. Ды і як інакш, калі пра фесія вельмі цікавая? Галоўныя мэты, якія ставіць перад сабой біёлаг-біятэхнолаг, – выкарыстанне мікраарганізмаў і культур клетак раслін і жывёл для атрымання фер ментаў, вітамінаў, прадуктаў браджэння, эфірных алеяў, камбікармоў і іншых відаў прадукцыі харчовага, фарма цэўтычнага, сельскагаспадарчага і парфумерна-касметычнага прызначэння.
Перад размеркаваннем Марыя марыла знайсці працоўнае месца ў Мінску, каб больш было магчымасцей назапасіць вопыт і вярнуцца з ім на Брэстчыну, дадому. Але… Знайсці вакансію аказалася цяжка.
– І тут нейкім цудоўным чынам на водазаборы “Бераз някі” вызвалілася месца, – узгадвае дзяўчына. – Я зразумела: нельга губляць такую магчымасць!
На пытанне аб тым, як сустрэлі на новым месцы, Марыя адказвае ўпэўненым і шчырым словам “Шыкоўна!”
– У нас і калектыў таксама шыкоўны. Загадчыца – цудоўная жанчына. Мы ўсе тут на пазітыве заўсёды, адзін аднаго падтрымліваем. Мне вельмі падабаецца!
Няма ў маладога спецыяліста і праблем з жыллём – вярнулася да бацькоў. На работу недалёка ад Каменца дабіраецца пешшу ў цёплую пару года, а зімой пазычае ў таты машыну.
Прашу Марыю апісаць адзін яе працоўны дзень…
– Прыходжу на 8 гадзін раніцы. І мы з калегамі адразу ўключаем бактэрыцыдныя лямпы, каб абеззаразіць усю лабараторыю. Па магчымасці стэрылізуем аўтаклавы, правяраем тэрмастаты, стэрылізуем ламінарную шафу. Потым запаўняю клімат-кантроль, фіксую паказчыкі тэмпературы і вільготнасці, запаўняю разнастайныя дакументы. Калі прывозяць пробы вады, раблю іх аналіз. Так і дзень прабягае…
Дарэчы, у маладога спе цыяліста ўжо было і першае сур’- ёзнае прафесійнае выпрабаванне – перыядычная ацэнка кампетэнтнасці.
– Паказалі сябе добра! – радуецца мая суразмоўніца.
– Як бавіце час вечарам пасля работы?
– Як вярнуся дадому, першую гадзіну проста адпачываю, гатую вячэру, збіраюся з думкамі. Люблю выязджаць у басейн у Камянюкі, але апошнім часам атрымліваецца рэдка. Увогуле заўсёды знайду, чым сябе заняць, стараюся быць актыў най у розных сферах. Вольнага часу амаль што няма.
Дарэчы, лёгкай на пад’ём Марыя была заўсёды. Скончыла музычную школу па класе цымбал (педагога Наталлю Неўдах і сёння ўспамінае з вялікай цеплынёй і прызнаецца: “Люблю яе ўсім сэрцам!”). У свой час спявала ў студыі “Музычны падвал” пры Камя нецкім Доме культуры пад кіраўніцтвам Святланы Сухарославай – проста для сябе, для душы. З 6 гадоў наведвала ўсе магчымыя гурткі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: выяўленчы дызайн, яшчэ адна вакальная студыя…
– Гэта быў пошук сябе, – робіць выснову дзяўчына. – Ён і сёння дапамагае мне рухацца далей.
У ВНУ актыўна працавала ў БРСМ. Была “Студэнтам года” і “Каралевай студэнцтва” свайго ўніверсітэта, ездзіла на абласныя этапы гэтых кон курсаў. У той жа час пачала весці канцэрты, зразумела, што любіць сцэну, любіць гаварыць з яе з гледачамі і… паспрабавала сябе ў ролі вядучай вясельнай цырымоніі ў знаёмых. Атрымалася выдатна!
– Магчыма, у будучыні буду працаваць у івэнт-індустрыі больш.На выхадных Марыя ахвотна выходзіць на прагулку з сяброўкамі. – Нас чацвёра. Мы вельмі розныя, але нягледзячы на гэта па-сапраўднаму сябруем. Насця Яноўская, напрыклад, – магістрантка лінгвістычнага ўніверсітэта і выкладчык там жа, Таня Станкевіч – настаў ніца фізічнай рэабілітацыі, масажыст у спецшколе ў Брэсце для дзяцей са скаліёзам, а Насця Жуковіч – настаўніца ў Камянецкай гімназіі.
На заканчэнне вяртаемся да любімай работы і на пытанне, чым прываблівае яна, Марыя Рудзік успамінае, як дзяўчынкай любіла ладзіць эксперыменты, адчуваючы сябе і сапраўдным вучоным, і фокуснікам адначасова. Цяпер эк сперыменты сталі сур’ёзнымі, але дзіцячае захапленне засталося. Кожны дзень зазі раць у таямніцу чыстай вады – ці не шчасце?
Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Даниил Рыжков: «Горжусь, что прохожу службу в органах пограничной службы!»
-
Что такое народное ополчение? Рассказывает начальник штаба Каменецкого РОВД
-
От Став до Мачулищ: смотрим, как живет каменецкая торговля на селе
-
Ремни, скорость, трезвость: водителей маршруток ждут проверки
-
Кофе? Коньяк? Нет – просто лето в Высоком