У студзені-кастрычніку бягучага года па раёне было выкарыстана 484,7 млрд. руб. інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах складае 86,3% да адпаведнага перыяду мінулага года.
За гэты перыяд будаўніча-мантажныя работы выкананы на 281,1 млрд. руб. (на 23,4% менш, чым у 2012-м).
На будаўніцтва жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 74,4 млрд. руб. інвестыцый, што складае 15,4% да іх агульнага аб’ёму (109,2% да ўзроўню мінулага года).
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 145 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 12,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, а гэта 85,3% да прадугледжанага задання на год. У параўнанні з гэтым жа перыядам 2012-га ўвод у дзеянне жылых дамоў павялічыўся на 4,4 тыс. квадратных метраў, ці на 53,3%.
Аб’ём падрадных работ, выкананых па галіне “Будаўніцтва”, склаў 95,7 млрд. руб., што ў супастаўных цэнах – 92,5% да ўзроўню студзеня-кастрычніка 2012 года.
Георгій ХВАЛЬКО,
начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.
Это может быть интересно:
-
Внеочередное заседание 19-й сессии Каменецкого районного Совета депутатов 29 созыва прошло 11 ноября
-
Прямые телефонные линии, приемы граждан. Ноябрь-декабрь
-
Об определении перечня наиболее значимых для Каменецкого района видов индивидуальной предпринимательской деятельности
-
СЕМИНАР ДЛЯ ИДЕОЛОГОВ ТРУДОВЫХ КОЛЛЕКТИВОВ ПРОШЕЛ В КАМЕНЦЕ
-
Об утверждении Положения о порядке организации и проведения конкурса эскизных проектов