Семінар-вучоба ідэалагічных работнікаў прадпрыемстваў і арганізацыйКамянеччыны прайшла 4 снежня пад эгідай аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Распачалася яна выступленнем старшыні райвыканкама Віталія Кулака, які падвёў вынікі ідэалагічнай работы, што вялася ў раёне летась, і акрэсліў планы на год наступны, які будзе вельмі адказным з той прычыны, што ўключыць у сябе электаральную кампанію. Асаблівы акцэнт Віталій Уладзіміравіч зрабіў на ўзмацненне актыўнасці на рабоце. Ідэолаг павінен ведаць, чым жыве той ці іншы калектыў, што трывожыць кожнага чалавека на працоўным месцы і дома. Спакой – аснова стабільнасці. А, як вядома, дзе стабільнасць і адсутнасць нават намёка на сацыяльнае напружанне – там высокія прадукцыйнасць, эфектыўнасць працы і, адпаведна, дастойная аплата за яе вынік.
Тэмай семінара-вучобы ідэолагаў стала ідэалагічная работа сёння (яе формы, метады, умовы і змест актуальных аспектаў). У якасці лектараў-кансультантаў выступілі прадстаўнікі РДГА “Веды”.
Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей Жук расказаў ідэолагам аб тым, якое вялікае значэнне набывае ў кантэксце сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі забеспячэнне электаральнага суверэнітэту (свабоднага волевыяўлення грамадзян без перашкод з боку знешне- і ўнутрыпалітычных фактараў. – рэд.). І адказны за гэта кожны з нас.
А першы намеснік старшыні праўлення Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “Веды” Вікторыя Сушко раскрыла ў сваім выступленні феномен “фэйкавых навін”, закліканых падманваць рэцыпіентаў, і пералічыла асноўныя элементы праверкі інфармацыі на праўдзівасць і дакладнасць.
У ходзе семінара-вучобы неаднаразова падкрэслівалася, што першакрыніцу любой інфармацыі варта шукаць перш за ўсё на парталах дзяржаўных служб і міністэрстваў, у судовых дакументах і пастановах, арыгіналах навуковых даследаванняў. Успрымаючы любую інфармацыю, важна помніць: над стварэннем фэйкаў працуюць прафесіяналы, добра знаёмыя з псіхалогіяй, і яны выконваюць задачы канкрэтных заказчыкаў.
На завяршэнне Сяргей Жук пазнаёміў слухачоў з паходжаннем, эвалюцыяй, значэннем і нормамі практычнага прымянення дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Звесткі па ўсіх трох тэмах безумоўна спатрэбяцца слухачам у іх будучай рабоце.
Аксана ВЫСОГРОЦКАЯ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама:
– Пытанні, разгледжаныя на семінары-вучобе, так ці інакш датычацца кожнага грамадзяніна нашай краіны. Уступаючы ў электаральную кампанію, мы прымаем удзел у вызначэнні далейшага курсу нашай дзяржавы. У гэтых умовах найважнейшае значэнне набывае кансалідацыя беларускага народа вакол нашай гістарычнай памяці, увасабленнем якой з’яўляюцца дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Варта разумець: геапалітычная сітуацыя вакол нашай краіны па-ранейшаму неспакойная, спробы так ці інакш дэстабілізаваць абстаноўку, расхістаць асновы нашай дзяржаўнасці будуць працягвацца. У гэтых умовах як ніколі важна захоўваць халодную галаву, не паддавацца эмоцыям, старанна аналізаваць інфармацыю, што паступае. Няпросты час вызначае найвышэйшую адказнасць за нашы намеры і дзеянні: варта памятаць, што будучыня Беларусі сёння залежыць ад кожнага з нас. На заканчэнне семінара-вучобы Сяргей Жук распавёў прысутным пра беларускай нацыянальнай сімволікі нашай краіны.
Настасся НАРЭЙКА
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
РЕДАКЦИЯ «НК» РАЗЫГРАЕТ 10 КЛАССНЫХ ПРИЗОВ ЗА ПОДПИСКУ НА ГАЗЕТУ!
-
«НК» проводит большой розыгрыш призов среди подписчиков! Правила рекламной игры
-
Сегодня завершается сбор подписей для выдвижения кандидатов в Президенты Республики Беларусь
-
В Каменецком районе образован 31 участок для голосования
-
ФОТОРЕПОРТАЖ. 29 ноября свой 80-летний юбилей отпраздновал Высоковский детский сад №1