Іван Сямейка: аб выніках мінулагодняй работы

çàìåñòèòåëü ïðåäñåäàòåëÿ ïî ñåëüñêîìó õîçÿéñòâó Èâàí Ñåìåéêî.Тэмп росту вартасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах па раёне склаў 111% пры прагнозе 104%, у т. л. атрымана прадукцыі жывёлагадоўлі 106,4% да ўзроўню 2011 года.

Вытворчасць малака ўзрасла да ўзроўню 2011-га на 5,8% і склала 96,4 тыс. тон, заданне выканана на 96,5%. Надой ад каровы павялічыўся на 203 кг і склаў 5073 кг Самыя высокія надоі ад каровы ў ААТ “Белавежскі” – 7039 кг, “Відамлянскае” – 6227 кг, нізкія – у “Агра-Зарэччы” – 3526 кг і “Новым шляху” – 3389 кг.

Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы павялічылася на 6,6% і склала 28,2 тыс. тон. Яе рэалізацыя павялічылася да ўзроўню 2011 года на 1,4% (26,8 тыс. тон). Заданне выканана на 95,9%.

Падзеж буйной рагатай жывёлы скараціўся на 290 галоў (на 23,5%), свіней – на 146.

На 1 студзеня бягучага года пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна вырасла на 2,4% і склала 58118 галоў, у т. л. кароў – на 4% (20201 галава). Пагалоўе свіней вырасла на 12,7%, іх агульная колькасць – 104032 галавы.

За студзень выраблена прадукцыі жывёлагадоўлі на 6,5% больш, чым за гэты ж перыяд мінулага года. Вытворчасць малака – 7,7 тыс. тон (+4,3%). Вырашчана жывёлы – 2,4 тыс. тон (7,5%).

У мінулым годзе атрымана цялят на 973 галавы менш да ўзроўню 2011-га, у т. л. ад цялушак недаатрымана 544 галавы. Пад расцёл 2013 года асемянілі 23371 галаву кароў і цялушак, што на 146 больш, чым у 2011-м. У цэлым па раёне на сто кароў – 105 галоў цялушак. Больш за ўсё цялушак на сто кароў у ААТ “Макарава-Агра” – 145, “Белавежскім” – 130, СВК “Агра-Ніва” – 116.

Невытворчае выбыццё жывёлы ў 2012-м склала 1784 галавы (-327 да ўзроўню 2011 года), ці 9,4% да прыплоду (-1,1%).

Раённай групай па ўзнаўленні статка ў 2012 годзе здзейснена 157 выездаў у гаспадаркі, даследавана 7857 галоў, пралечана і прастымулявана 1872 галавы праблемных рагуль.

Вызначальным у жывёлагадоўлі з’яўляюцца кармы. У мінулым годзе іх нарыхтавалі для грамадскага пагалоўя жывёлы 25,5 ц к. адз. на адну ўмоўную галаву (+1,2 да 2011-га), у т. л. травяных – па 23,5 ц к. адз.

Летась крыху палепшылася якасць кармоў. Так, нарыхтавана 1-ым класам: 79% – сенажу, 83% – сіласу, 78% – сена. Разам з тым, у асобных гаспадарках былі парушаны тэхналогіі нарыхтоўкі і захоўвання кармоў, аб чым сведчыць іх якасць.

Апошнім часам праводзіцца работа па забеспячэнні жывёлагадоўчай галіны ўласным раслінным бялком. Летась яго ў засвоеным пратэіне нарыхтавана ў травяных кармах, уключаючы летнія зялёныя, 88% да запатрабаванага.

З ураджаю-2012 выдзелена зернефуражу 76 тыс. тон, што на 18 тыс. больш узроўню 2011-га. Паляпшэнне структуры зернефуражу праводзіцца за кошт зернебабовых культур, доля якіх – 7% у структуры зерневых і зернебабовых, што адпавядае норме. Удзельная вага бабова-злакавых пасеваў у структуры аднагадовых траў складае 66%. Для паляпшэння структуры травянога поля выкананы заданні па падсеву траў і перазалужэнню.

У раёне штогод мэтанакіравана вядуцца будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальныя рамонты з мадэрнізацыяй малочнатаварных фермаў і памяшканняў для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы. У мінулым годзе праведзены па новых тэхналогіях рэканструкцыі і капітальны рамонт з мадэрнізацыяй 13-і дзеючых жывёлагадоўчых памяшканняў.

Уведзены ў эксплуатацыю малочнатаварная ферма ў ААТ “Каленкавічы” на 700 галоў і 1-я чарга МТФ у ААТ “Агра-Турна”. У бягучым годзе будзе працягнута рэканструкцыя яшчэ 7-і жывёлагадоўчых памяшканняў і будаўніцтва новых МТФ у “Александрыі-Агра”, “Агра-Ніве” і “Хадасах”.

У нас застаецца складанай сітуацыя з забеспячэннем кадрамі жывёлагадоўлі. Не хапае кваліфікаваных ветспецыялістаў (забяспечанасць – 62%). Летась прыбыло 4 ветурачы з вышэйшай адукацыяй і 9 – з сярэдняй спецыяльнай і 3 заатэхнікі, а гэта вельмі мала – заявак было намнога больш.

Іван СЯМЕЙКА,

начальнік райсельгасхарча.

Добавить комментарий