Ідзе месячнік па добраўпарадкаванні і ўборцы тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, зон адпачынку, садаводчых таварыстваў, гаражных масіваў, прыватных домаўладанняў. Падчас праверак і маніторынгу работнікі райЦГЭ высветлілі, што праблемныя пытанні ёсць.
Так, у сельскіх населеных пунктах больш увагі трэба ўдзяліць уборцы тэрыторый асабістых сядзіб, навядзенню парадку на пустуючых і кінутых участках, на мехдварах, жывёлагадоўчых комплексах, малочнатаварных фермах, аб’ектах водазабеспячэння і іх падрыхтоўцы да зімовага перыяду. У Каменцы – навесці парадак у гаражных кааператывах “Матор”, “Гараж”, гаражных масівах па вул.Брэсцкай, на дваровых тэрыторыях шматпавярховай жылой забудовы, дзіцячых пляцоўках, у падвальных памяшканнях. У Высокім – прыбрацца ў гаражным масіве па вул. Будаўнікоў, уладкаваць кантэйнерную пляцоўку, завяршыць будаўніцтва агароджы вакол могілак і навесці там парадак. Ды і ўвогуле, з усіх вясковых могілак своечасова вывозіць смецце пасля іх прыбірання.
На міні-палігонах патрабуецца падбуртоўка і ўтрамбоўка смецця, уборка прылягаючай да іх тэрыторыі, устаноўка аншлагаў і ўказальнікаў, грэйдзіраванне пад’язных шляхоў.
Варта памятаць, што санітарны стан тэрыторый – гэта не толькі знешні выгляд асобна ўзятых прадпрыемстваў і арганізацый, гэта, калі можна так сказаць, аблічча нашага раёна. І абавязак кожнага жыхара – унесці свой уклад у добраўпарадкаванне.
Это может быть интересно:
-
О геноциде белорусского народа говорили со школьниками в Турнянской СШ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
В Беларуси закрепляются новые избирательные цензы для кандидатов в президенты
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
ИНВОЛЮЦИЯ: ЖИЗНЬ ВЗАПЕРТИ ДЕЛАЕТ ИЗ ЧЕЛОВЕКА ОБЕЗЬЯНУ. НАГЛЯДНЫМ ПРИМЕРОМ ДЕЛЯТСЯ СОСЕДИ