Як эканомяць у “Белавежскім”?

Бягучы год, як вядома, стаў Годам беражлівасці. Адпаведны указ №537 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада. Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта ад 14 чэрвеня 2007 года №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы” ў сучасных умовах. “Правядзенне Года беражлівасці пасадзейнічае рашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэнню прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі выдаткаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякага роду неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання, стымулявання эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці,” – паведаміла БЕЛТА. Для таго, каб даведацца, як будзе праходзіць год у гаспадарках, наведала адну з іх – ААТ “Белавежскі”.

IMG_8190Валерый ДАВЫДЧЫК,

майстар кацельнай гаспадаркі пасёлка Белавежскі:

– Да нашага ўчастка адносяцца дзве кацельні – газавая ў Белавежскім, уведзена ў эксплуатацыю ў 1999 годзе, і на цвёрдым паліве ў Мінкавічах. Газавай ацяпляюцца 16 дамоў дзяржаўнага жылфонду і 5 – ведамасных. Усе дамы – мнагакватэрныя. Акрамя гэтага, ацяпляюцца сярэдняя школа, гасцініца, школа мастацтваў, дзіцячы садок, адміністратыўны будынак сельскага Савета, у якім знаходзяцца комплексны прыёмны пункт, кантора ўчастка “Белавежскі” КУШВП ЖКГ “Камянецкая ЖКГ” і лазня, школа ў Мінкавічах. Ацяпляльны сезон пачынаецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён складае не вышэй за +8. Кожны дзень па раскладзе ў дамы падаецца гарачая вада – з панядзелка па пятніцу з 17.00 да 23.00, у суботу – з 7.00 да 23.00, у нядзелю – з 16.00 да 23.00. Расход паліва пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра -5 – па графіку – 5 тысяч 210 м3, а фактычна – 5 тысяч м3. Як бачым, назіраецца эканомія. Прычым, эканоміць мы пачалі не сёлета – у Год беражлівасці, а з самага пачатку існавання кацельняў. У месяц на кацельню з цвёрдым палівам расходуецца ад 22 да 26 тон брыкету, а на газавую – каля 155 м3 газу – нагадаю, гэта прыкладныя разлікі і выводзяцца пры сярэднясутачнай тэмпературы паветра -5. У суткі вырабляецца 38ГКл, але спажывец бярэ менш – таксама эканомія.

Безумоўна, уся беражлівасць залежыць ад калектыву. Напрык­лад, у нас – усе прафесіяналы, бо працуюць не першы год.

У Год беражлівасці хацелася б даць параду спажыўцам: добра ўцяпляйце сваё жыллё, каб не было перарасходу паліва і пераплаты за камунальныя паслугі. І яшчэ, калі ў вашым памяшканні вельмі душна, то патэлефануйце на наш участак, а не адкрывайце форткі. Бо гэта такая ж праблема, як і тая, калі ў кватэры зімна. Вось наконт яе тэлефонных званкоў чамусьці больш. Давайце будзем разам эканоміць і сродкі, і нервовыя клеткі.

Алег СУХАРУКАЎ,

намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Белавежскі” па механізацыі:

– Гэты год распачаўся са справаздачы па энергазберажэнні ў нашым таварыстве. Тое ж тычыцца і іншых структур. Усе даплаты да заробку працаўнікоў залежаць ад таго,54545 наколькі беражліва яны адносяцца да таго, што ім дае гаспадарка: электраэнергіі, паліва. Такім чынам, чалавек сам выбірае – ці зарабіць на эканоміі, ці не. Дарэчы, у таварыства ёсць розныя формы аплаты з улікам эканоміі рэсурсаў. Для гэтага распрацаваны спецыяльныя мерапрыемствы, разлічаны ліміты на выдаткі. Напрыклад, па энерганосьбітах скарочана спажыванне электрычнасці, энергіі і газу. Запланавана выкананне мерапрыемстваў на тэрыторыі ўсяго “Белавежскага”. Што тычыцца эканоміі ў пытаннях механізацыі, то магу сказаць адно – асноўная беражлівасць тут з-за таго, што ўсю тэхніку рамантуем сваімі сіламі: гаспадарка плаціць грошы сваім людзям, а не наёмным. Усяго ў таварыстве 132 трактары, і ўсе “на хаду”, дзякуючы працавітым рукам іх уладальнікаў. У мінулым годзе гаспадарка купіла 19 новых трактароў на агульную суму 17 мільярдаў рублёў. Зэканомілі, бо тэхніка – беларускай вытворчасці. Вось так і ва ўсім, калі ўважліва паглядзець, у нас назіраецца беражлівасць. І не толькі сёлета, але і заўсёды.

Шаноўныя “белавежцы”, толькі разам, у супрацоўніцтве, мы зможам эканоміць. Надзвычай важна, наколькі сур’ёзна вы адносіцеся да пастаўленых задач сёння. Перад вамі стаіць самастойны выбар. Менавіта ад вас залежыць вынік, толькі вы зможаце павярнуць яго ў станоўчы або адмоўны бок.

Як бачым, аб эканоміі ААТ “Белавежскі” ўдалося даведацца толькі з дзвюх крыніц, але, упэўнена, Год беражлівасці ў гаспадарцы праходзіць ва ўсіх структурах.

Наталля ГРЫЦУК.

Фота аўтара.

1 thought on “Як эканомяць у “Белавежскім”?

  1. Никаких доплат за экономию в Беловежском не было и нет.Может среди руководства и есть.Экономят на людях,там где должны работать по штату 4 электрика,работают два.Слесарь выполняет и свою работу и за бойца скота.Электрик-КиПовец-карщик.Сантехник -тракторист.Холодильщик-грузчик-истопник.Охранник-дворник.Пользуются тем,что подсадили людей на ведомственное жилье.Пример:Инженер-электрик-зарплата 1.800000.Его жена бухгалтер в декрете.Жилье ведомственное.Жить как на такие зарплаты людям?

Добавить комментарий