Як у Пагранічнай школе прайшоў Тыдзень роднай мовы

“Як ты дорага мне, мая родная мова!” пад такой назвай  з 19 па 23 верасня ў Пагранічнай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень  роднай мовы. Святочны настрой быў зададзены  з самага ранку 19 верасня: перад урокамі гучала беларуская музыка, радкі вядомых беларускіх вершаў.

Напярэдадні Тыдня вучні 8-11 классаў напісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры разам з вучнямі  арганізавалі кніжную выставу  «Аб родным кpai роднай мовай», аформілі  інфармацыйны стэнд “Юбілеі песняроў”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, з матэрыялаў якога можна было пазнаёміцца не толькі з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці легендарных мастакоў слова, але і ўбачыць аўтографы іх вершаў, падрыхтавалі выставу “Маляўнічыя куточкі маёй краіны”, дзе дзеці прадставілі свае малюнкі, навеяныя беларускімі краявідамі і пейзажнымі замалёўкамі з літаратурных твораў.

На працягу тыдня ў  школе праходзіла акцыя «Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!»,  падчас якой вучні і настаўнікі ў пазаўрочны час  стараліся размаўляць  толькі на беларускай мове.

Тыдзень роднай мовы  быў насычаны пазакласнымі мерапрыемствамі.

Мерапрыемствы  праводзіліся не толькі ў межах школы. Вучні 5-8 классаў пабывалі на экскурсіі у  музеі беларускага побыту у Высокаўскай санаторнай школе-інтэрнаце Камянецкага раёна, у ходзе якой   дзеці далучыліся да побыту, традыцыяй і звычаяў продкаў.

А таксама наведалі  краязнаўчы музей «Камянецкая вежа», дзе папоўнілі  свае веды пра  ўнікальны помнік архітэктуры і абарончага дойлідства другой палавіны XIII стагоддзя.

Тыдзень роднай мовы ў школе атрымаўся  змястоўным і  насычаным. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры і мастацтва.

Ваўрынюк Вольга, 

настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пагранічнай СШ