19 ліпеня члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праводзяць адзіны дзень прыёму грамадзян у Брэсцкай вобласці. Камянеччыну сёння наведаў Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Юрый Наркевіч.
Па дапамогу да парламентарыя ў гэты дзень звярнуўся генеральны дырэктар ААТ “Белавежскі” Аляксандр Дуньковіч, бо ў вядучага сельгаспрадпрыемства раёна падчас падрыхтоўкі да будаўніцтва новага каўбаснага цэха ўзнікла спрэчнае пытанне з РУП “Брэстэнерга”. Юрый Іосіфавіч узяў агучанае пытанне пад асабісты кантроль.
Іншых заяўнікаў у дзень прыёму не было, а гэта – прамое сведчанне таму, што ў Камянецкім раёне праблемныя пытанні вырашаюцца аператыўна і на месцы, без прыцягнення дзяржорганаў абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
Каменціруючы малую колькасць зваротаў грамадзян, старшыня Камянецкага райвыканкама Віталій Кулак зазначыў, што сёння і ў раёне, і ва ўсёй Беларусі ў цэлым існуюць самыя разнастайныя формы работы са зваротамі грамадзян, і гэта дазваляе ўсе праблемныя пытанні здымаць загадзя.
– Мы не назапашваем праблемы – мы вырашаем іх! – запэўніў Віталій Уладзіміравіч. – Тое, што можам вырашыць самі, вырашаем самі. І такіх пытанняў 90-95 працэнтаў.
Настасся НАРЭЙКА.
Это может быть интересно:
-
Безопасные каникулы: ИДН Каменецкого РОВД и Каменецкий РОЧС провели профилактическое мероприятие для подростков
-
«Шаг к успеху» в ДОЛ «Верба»: Секреты самореализации и уроки ответственности
-
Пеноплекс как шумоизоляционный материал: возможности, ограничения и сравнение с альтернативами
-
Молодость, талант, энергия. Как в Каменце отметили День молодежи и студенчества
-
Опубликовали график плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе