7 чэрвеня прайшоў семінар-нарада “Прававое рэгуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”. Яго ўдзельнікі – супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі і ўпраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама, юрысты-ліцэнзіяты, якія аказваюць юрыдычныя паслугі, а таксама юрысты гаррайвыканкамаў, устаноў і прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць з вопытам работы прадпрыемстваў у Каменцы.
У актавай зале Камянецкага райвыканкама адкрыў семінар-нараду начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі аблвыканкама Васілій Міхайлоўскі. Пра малы бізнес раёна гасцям з абласнога цэнтра расказаў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык.
Для даведкі: малы бізнес у раёне з’яўляецца адной з асноўных складаемых эканамічнага патэнцыялу рэгіёна. Па стане на 1 студзеня гэтага года на тэрыторыі Камянеччыны дзейнічалі 142 мікра- і малых арганізацый. На гэты ж перыяд зарэгістравана больш за 500 індывідуальных прадпрымальнікаў (толькі 27,7% займаюцца гандлем). Сёлета створаны 6 мікрапрадпрыемстваў і 2 фермерскія гаспадаркі.
Пасля тэарэтычнай часткі семінара яго ўдзельнікі накіраваліся ў прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг “КомплексАвто” (тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў). Яго гаспадар Аляксандр Жамойцін правёў невялікую экскурсію па ўчастках майстэрні, прычым падрабязна паведаміў аб рабоце амаль кожнага свайго працаўніка, пасля чаго адказаў на пытанні. Большасць іх датычыла ўмоў працы і захавання правоў чалавека на дадзеным аб’екце.
Удзельнікі семінара наведалі прыватныя прадпрыемствы “Автор Плюс” і замежнае “БО АЛЛУР”, убачылі, як ствараюцца ўпакоўка з поліэтылену і вырабы са шліфаванага шкла, наведалі майстэрню па роспісу і дэкарыраванню.
А вось на “Риона.by” юрыстам паказалі ўсе этапы стварэння поліэтыленавай плёнкі.
З работай прыватнага ўнітарнага гандлёва-вытворчага прадпрыемства “Армик Плюс” (вытворчасць мясных паўфабрыкатаў) пазнаёміў дырэктар Сцяпан Авакян. На жаль, тут якраз ідзе рамонт, таму працэс прыгатавання вядомых на Брэстчыне пельменяў, чабурэкаў і мантоў не змаглі ўбачыць.
Не абышлі ўвагай і “Аграпрадукт” у Мікалаеве. Прысутным расказалі і паказалі, як атрымліваюцца кармавыя дабаўкі.
Не раз у гэты дзень удзельнікі семінара звярталіся да Дэкрэта №6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 года “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”, які ўступіць у сілу з 1 ліпеня.
Наталля ГРЫЦУК
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Март
-
Каменецкий районный отдел внутренних дел стал лучшим в Брестской области
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
Подводим итоги года с Оксаной Высогроцкой
-
Директор Каменецкой детской школы искусств Николай Кравчинский о своей общественной деятельности