Юная жыхарка Белавежскага Ванэса Карпава працуе 2D-мастаком у ІТ-кампаніі ў Мінску

Ёсць у людзях з рэдкімі, незвычайнымі імёнамі – нейкая загадка. Так і з Ванэсай Карпавай, якая пасля 9 класаў Белавежскай СШ паступіла ў Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа (спецыяльнасць – “Графічны дызайнер. Настаўнік”), паспяхова скончыла яго і сёння жыве ў сталіцы, працуе 2D-мастаком у ІТ-кампаніі, малюючы спецыяльныя ілюстрацыі на графічным планшэце, якія потым устаўляюць у гульні для камп’ютараў і смартфонаў.

Ванэса ахвотна расказала “НК” пра сябе: пра дзяцінства і прагу да малявання; пра фальклорнае аб’яднанне “Белавежская цявінка”, у якім спявала не адзін год; пра партрэт Анатоля ярмоленкі, які намалявала і ўручыла артысту асабіста; пра ката па мянушцы Зефір; сваё незвычайнае імя і не толькі.

Цікава? Чытайце поўную версію аповеду Ванэсы ў наступным нумары “НК”.