У век высокіх тэхналогій усё больш цэніцца тое, што зроблена рукамі чалавека, увабрала іх цяпло і непаўторнасць. Удзячнасць і павагу выклікаюць гаспадыні, як Ніна Сцяпанаўна Будзько (на здымку), што здолелі праз дзесяцігоддзі захаваць у куфрах некалі створанае хараство. Як часта яно прыкрывала пасляваенную беднасць, стварала ўтульнасць у хаце, дзе амаль не было мэблі.
Няпроста паверыць, што гэтай вышытай (на сукне) посцілцы больш за шэсцьдзесят гадоў. А яна нібыта новая. Як сёння кажуць, – эксклюзіў. Узіраючыся ў яркія кветкі на канапе, Ніна Сцяпанаўна быццам вяртаецца ў маладосць, калі зусім юнай дзяўчынай навучылася і прасці, і ткаць і вышываць гэтак файна. Яшчэ і цяпер, бывае, рукі просяць вышывання. Бабуліны думкі, уплеценыя па начах у тыя ўзоры, сагрэюць яшчэ і прапраўнукаў Ніны Сцяпанаўны.
Галіна НОВІК
в. Кашчэнікі
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце