Эканомія ў гісторыі…

854681_e78f1127_16Адпаведна з энцыклапедычнымі данымі, беражлівасць – гэта сістэма дзеянняў, якая прыводзіць да ўмеранага расходу якіх-небудзь рэсурсаў. Ва ўсе часы беражлівасць як катэгорыя эканамічная была цікавая людзям, і меркаванні аб ёй складваліся розныя.

Напрыклад, Арыстоцель не разглядаў спартанскую беражлівасць як дабрадзейнасць, бо лічыў яе крайнасцю. Яму больш падабалася шчодрасць, якая займала сярэдняе месца паміж парокамі скупасці і марнатраўства. Рымляне дадалі беражлівасць у спіс сваіх дабрачыннасцей, характарызуючы яе як эканомію і знешнюю прастату, без скупасці.

Джон Лок сказаў, што джэнтльмену патрэбна вывучыць бухгалтэрыю. Адам Сміт узяў прыклад з Арыстоцеля і распавёў, што беражлівасць – сярэдзіна паміж скупасцю і марнатраўствам, і аб’явіў першую недахопам, а другую – лішкам інтарэсу да рэчаў (“объектов собственного внимания”).

Новае значэнне беражлівасці, якое не супярэчыць пагоні за матэрыяльнымі багаццямі, а ўпарадкоўвае яе з мэтай доўгатэрміновай максімізацыі задавальнення, знайшло сваё адлюстраванне ў афарызмах Бэнджаміна Франкліна: “Сбережённая копейка – заработанная копейка”, “Не разбрасывай – не пожалеешь”. У Германіі пры Фрыдрыху Вільгельму I беражлівасць трапіла ў спіс прускіх дабрачыннасцей.

Бягучы год у нашай краіне аб’яўлены Годам беражлівасці. Але гэта зусім не азначае, што да гэтага часу ў нас не было ніякай сістэмы ў выкарыстанні рэсурсаў. Справа ў тым, што зараз Указ Прэзідэнта ад 29 лістапада 2012 г. №537 абавязвае больш памяркоўна вывучыць іх выкарыстанне, скараціць страты, рацыяналізаваць нормы расходаў. Такія ж задачы ставіць перад сабой і Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Матэрыялы па яе выкананні неаднаразова друкаваліся ў раёнцы, гучалі па мясцовым радыё.

З мэтай ўдасканалення сістэмы арганізацыі вытворчасці, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў за кошт аптымізацыі затрат, укаранення рэсурса- і энергазберагальных тэхналогій, захавання грамадзянамі прынцыпаў эканоміі і беражлівасці, выхавання ў іх гаспадарлівасці арганізацыі раёна маюць планы на сёлетні Год беражлівасці, на падставе якіх райвыканкам распрацаваў раённыя мерапрыемствы. Кантроль за імі будзе праходзіць штоквартальна.

Акрамя таго, у раёне штогод распрацоўваецца праграма энергазберажэння. Ёсць яна і на 2013-ы, складаецца з 78-і мерапрыемстваў, выкананне якіх дазволіць з’эканоміць 2,5 тысячы тон умоўнага паліва. Паказчык па энергазберажэнні разлічаны на ўзроўні мінус 5,5%. За студзень-люты ён склаў мінус 8,8%.

Юзэфа МАЕЎСКАЯ,

спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама.

Добавить комментарий