Шчупак пад забаронай

126889033256542682_0_25650_55173ac6_xlЗ Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету паведамілі, што з 1 да 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на лоўлю шчупака звычайнага. Пры яго здабычы ў названыя тэрміны, у тым ліку дазволенымі да прымянення прыладамі лоўлі, парушальнік у абавязковым парадку за кожны экземпляр рыбы, незалежна ад вагі і памеру, заплаціць тры базавыя велічыні. Акрамя таго, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 10 да 50 базавых велічынь. Калі пры незаконнай здабычы шчупака шкода складзе 40 і больш базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць.

Пра факты незаконнай рыбалкі або іншыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства паведамляйце па тэл. 207000 або 211458 у Брэсце.

Добавить комментарий