З даклада начальніка раённага фінансавага аддзела райвыканкама Людмілы Жамойцінай
Асноўныя паказчыкі праекта раённага бюджэту на 2013 год вызначаны: па даходах – 277 млрд. 487 млн. руб., у т.л. датацыі з рэспубліканскага бюджэту – 129 млрд. 806 млн. 700 тыс. руб., уласныя даходы – 147 млрд. 680 млн. 300 тыс. руб. (у параўнанні з чакаемым выкананнем бюджэту раёна 2012 года рост складзе 125%, ці 30 млрд. руб.); і па расходах раённы бюджэт складзе 275 млрд. 330 млн. 500 тыс. руб. Прафіцыт бюджэту – 2 млрд. 156 млн. 500 тыс. руб.
Асноўная доля даходаў раённага бюджэту прыпадае на наступныя падаткі: падатак на даданую вартасць (25%), падаходны падатак (35%), падаткі на даходы і прыбытак, якія плацяць арганізацыі (6%), падаткі на ўласнасць (13%).
На 2013 год паступленні падаходнага падатку ў раённы бюджэт ацэньваюцца ў суме 46 млрд. 304 млн. 400 тыс. руб. (з ростам на 128,3% да чакаемага выканання 2012 года) і вызначаны, зыходзячы з дынамікі паступленняў і прагназуемага тэмпу росту фонду зарплаты.
Прагназуемая сума падатку на прыбытак, выплачваемы арганізацыямі, на 2013 год у параўнанні з чакаемым выкананнем 2012-га павялічыцца на 138%, ці на 2 млрд. 451 млн. руб. Паступленні ў раённы бюджэт па падатку на прыбытак складуць 8 млрд. 856 млн. 800 тыс. руб.
Падаткі на ўласнасць прагназуюцца ў суме 18 млрд. 402 млн. 800 тыс. руб. без уліку прадстаўленага права органам улады вызначаць павышаючыя каэфіцыенты да ставак зямельнага падатку і на нерухомасць.
Падаткаў на даданую вартасць запланавана 36 млрд. 971 млн. 600 тыс.руб.
Непадатковыя даходы ў праекце раённага бюджэту на бягучы год – 14 млрд. 97 млн. 400 тыс. руб., з тэмпам росту да чакаемай ацэнкі 2012-га 140,7%.
Расходы бюджэту
вызначаны ў 275 млрд. 330 млн. 500 тыс. руб. Пры фарміраванні расходнай часткі раённага бюджэту захаваны курс на сацыяльную накіраванасць. Яны запланаваны ў 247 млрд. 402 млн. 100 тыс. руб., ці 89,9% усіх расходаў.
Транспарт
На фінансаванне сацыяльна значных перавозак пасажыраў прадугледжваюцца субсідыі ў 1 млрд. 440 млн. 300 тыс. руб. Яны вызначаны, зыходзячы з росту тарыфаў на транспартныя паслугі, якія забяспечваюць пакрыццё па вобласці не менш як 80% выдаткаў.
Паліва і энергетыка
На патанненне кошту цвёрдых відаў паліва, якія рэалізуюцца насельніцтву, прадугледжаны субсідыі на 3 млрд. 926 млн. 100 тыс. руб., ці 111,1% да чакаемага выканання 2012 года.
Іншая дзейнасць у галіне нацыянальнай эканомікі
Турызм
На выкананне мерапрыемстваў па турызме ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб.
Бытавое абслугоўванне насельніцтва
Арганізацыям бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці прадугледжваюцца субсідыі на 217 млн. 500 тыс. руб. з разліку 240 руб. на 1 тыс. руб. аб’ёму бытавых паслуг, аказаных у 2011 годзе, і 195 млн. 900 тыс. руб. – на развіццё бытавога абслугоўвання насельніцтва ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай устойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гг.
Жыллёва-камунальная гаспадарка
На яе фінансаванне з раённага бюджэту плануецца накіраваць 33 млрд. 960 млн. 600 тыс. руб. Субсідыі па жыллёвым фондзе, які абслугоўваецца, запланаваны на 24 млрд. 380 млн. 600 тыс. руб.; які не абслугоўваецца, – 6 млрд. 795 млн. руб. Доля пакрыцця выдаткаў на 2013 год: 71% – бюджэт, 16% – насельніцтва, 13% – іншыя крыніцы. На капітальны рамонт жыллёвага фонду прадугледжваецца 510 млн. руб. Фінансаванне страт па агульных аддзяленнях лазняў, у першую чаргу ў сельскай мясцовасці, запланавана ў 1 млрд. 83 млн. 300 тыс. руб.
Добраўпарадкаванне населеных пунктаў
На аплату бягучага ўтрымання збудаванняў добраўпарадкавання запланаваны 4 млрд. 987 млн. 700 тыс. руб., у т.л. на вулічнае асвятленне – 642 млн. 100тыс. руб., бягучае ўтрыманне – 1млрд. 246 млн. 800 тыс. руб. і рамонт дарожна-вулічнай сеткі – 3 млрд. 98 млн. 800 тыс .руб.
Ахова здароўя
У галіне фінансавання аховы здароўя выдаткі плануюцца ў аб’ёме 61млрд. 654 млн. руб. з тэмпам росту 104,3% . У аснову іх фарміравання пакладзены мінімальны нарматыў расходаў на ахову здароўя на аднаго жыхара, які па вобласці вызначаны ў суме 2 млрд. 227 млн. 813 тыс. руб. і па бюджэтах раёнаў і гарадоў – 1 млрд. 404 млн. 800 тыс. руб. На аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі плануецца накіраваць у памеры не менш 40,0% ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя, прадугледжаных для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Выдаткі на капітальны рамонт і будаўніцтва аб’ектаў аховы здароўя прадугледжваюцца ў памеры 10 млрд. руб.
Фізічная культура і спорт
Расходы вызначаны ў суме 3 млрд. 858 млн. руб. (з ростам 120,1%). У расходах улічана ўтрыманне дзеючай сеткі фізічна-спартыўных клубаў, правядзенне спартыўных і фізічна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
Культура і мастацтва
На ўтрыманне дзеючай сеткі ўстаноў культуры і мастацтва, мерапрыемствы па культурна-асветніцкай працы ў раённым бюджэце на 2013 год ўлічана 13 млрд. 404 млн. 200 тыс. руб., або з ростам да чаканага выканання за 2012 год у 1,2 раза. Выдаткі на капітальны рамонт – 2 млрд. 500 млн. руб.
Кінематаграфія
Дзяржаўнай арганізацыі кінематаграфіі раёна, якая ажыццяўляе пракат і паказ фільмаў, на 2013 год прадугледжаны субсідыі на фінансаванне бягучых выдаткаў, звязаных з культурнай дзейнасцю, у суме 234 млн. 300тыс. руб.
Сродкі масавай інфармацыі
На фінансавую падтрымку запланаваны асігнаванні ў суме 235 млн. 400 тыс. руб., з іх на субсідыі для рэдакцыі раённай газеты – 180 млн. руб. і на аплату вырабленых і выдадзеных у эфір радыё праграм па ўзгодненай з мясцовымі выканаўчымі органамі тэматыцы – 55 млн. 400 тыс. руб.
Адукацыя
На ўтрыманне дзеючай сеткі ўстаноў адукацыі і правядзенне мерапрыемстваў у галіне «Адукацыя» прадугледжаны расходы ў суме 120 млрд. 502 млн. руб. У структуры расходаў галіны ўлічаны сродкі на правядзенне энергазберагальных мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі раёна ў аб’ёме 1 млрд. 20 млн. руб. На правядзенне капітальных і бягучых рамонтаў на аб’ектах адукацыі раёна мяркуецца накіраваць 7 млрд. 900 млн. руб.
Сацыяльная палітыка
Агульны аб’ём выдаткаў вызначаны ў памеры 10 млрд. 37 млн. 800 тыс.руб. з тэмпам росту 119,1%. З мэтай сацыяльнай абароны малазабяспечаных грамадзян прадугледжаны выдаткі на аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў суме 723 млн. 900 тыс.руб., 1 млрд. 256 млн. 200 тыс. руб. плануецца накіраваць на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, што ў 1,3 раза больш чаканага выканання за бягучы год.
Фарміраванне разліковых паказчыкаў бюджэтаў гарсельвыканкамаў
Яны сфарміраваны шляхам адзіных падыходаў і параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця. Для перадачы ў бюджэты гарсельвыканкамаў у раённым бюджэце прадугледжваюцца міжбюджэтныя трансферты ў выглядзе датацый у 867 млн. 400 тыс.руб. Прагнозныя паказчыкі бюджэтаў вызначаны па даходах у суме 6 млрд. 362 млн. 400 тыс. руб. і расходах – 7 млрд. 229 млн. 800 тыс.руб. Удзельная вага бюджэтаў гарсельвыканкамаў у агульным бюджэце раёна складае 2,3%. Планаванне паказчыкаў ажыццёўлена з улікам існуючай структуры галін гаспадаркі, прагназуемых аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і вылічаных на гэтай базе сум паступленняў падаткаў і іншых плацяжоў. Залiчваюцца ў бюджэты гарсельвыканкамаў прыбытковыя крыніцы, спрагназаваныя ў сумах: падаходны падатак – 5 млрд. 258 млн. 100 тыс.руб., падаткі на ўласнасць – 688 млн. 400 тыс. руб., на тавары (работы, паслугі) – 16 млн. 900 тыс. руб., непадатковыя прыбыткі – 354 млн. 300 тыс. руб., іншыя падаткі і зборы – 44 млн. 700 тыс. руб.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Март
-
До 150 базовых величин увеличится лимит выплат по европротоколу в Беларуси
-
Акция “Дай лесу новае жыццё” стартует в Беларуси
-
Завтра в Каменецком районе стартует республиканская акция «За безопасность вместе»
-
На территории Брестской области проходит декада «В мотосезон — без нарушений!»
5 thoughts on “Што ў раённым кашальку?”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
а для г Высокое найдется лишний милиончик? Ну да и ладно справимся сами.
Задуматься? Тут конкретно написано “на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб”. Если Вы в курсе, огласите сумму на пятилетку.
там написано, что предусмотрены средства в рамках этой программы. если интересно – посмотрите бюджет на 12-й год и удивитесь: а почему это и в прошлом году на туризьм деньги выделялись!? точную сумму не знаю, но предполагаю, что самое простое 5млн700 надо умножить как мимнимум на 5. хотя конечно каждый год суммы разные.
Это на 1 (один) год – 2013. Просто они выделяются в соответствии с указанной Программой. Неужто трудно задуматься над тем, что написано?
“Турызм
На выкананне мерапрыемстваў па турызме ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гг. прадугледжаны асігнаванні на суму 5 млн. 700 тыс. руб.”
Может опечатка? Всего 5,7 млн на 5 лет? Даже 5 млрд на такой срок для развития туризма маловато.