Што праверкі паказалі

У адпаведнасці з каардынацыйным планам кантрольнай дзейнасці на першае паўгоддзе ў красавіку-маі супрацоўнікі інспекцыі дзяржпажнагляду райаддзела завяршылі праверкі ў ААТ “Агра-Зарэчча”, вытворчых філіяла ААТ “Савушкін прадукт” і камерцыйнай фірмы “Круіда”, унітарных прадпрыемстваў “Брэстаблгаз” і “Каменецрайгаз”, ААТ “Каменецрамбуд”, ТАА “Тарэна-Эка” Камянюцкага і Дзмітровіцкага сельсаветаў і аддзела культуры райвыканкама.

Падчас праверак было выяўлена 126 фактаў капітальнага і рэжымнага характару, у некаторых арганізацыях – парушэнні. Найбольш грубыя і тыя, што паўтараюцца вельмі часта, – адсутнасць аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, сістэмы апавяшчэння і сродкаў пажаратушэння, адсутнасць пярвічных сродкаў тушэння. Ёсць парушэнні ў мантажы і эксплуатацыі электраабсталявання.

Самая небяспечная сітуацыя па пажарнай бяспецы склалася ў ААТ “Агра-Зарэчча”. Тут было прапанавана да выканання 96 мерапрыемстваў, з іх тры павінны былі быць забяспечаны ў 2006 годзе. Кіраўнік гаспадаркі Віктар Мазько і інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі Ігар Ксяндзоў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці. Такое ж пакаранне панесла загадчыца склада ААТ “Каменецрамбуд” Таццяна Жыгала.

Са станоўчага боку можна адзначыць такія суб’екты, як ААТ “Савушкін прадукт”, “Каменецрайгаз”, ТАА “Круіда” – нявыкананымі застаюцца адзінкавыя мерапрыемствы капітальнага характару, яны запланаваны пры правядзенні капітальных рамонтаў. Не выяўлена парушэнняў нарматыўна-прававых актаў у названых сельсаветах  і ТАА “Тарэна-Эка”.

Падчас праверкі аб’ектаў праводзілася апытанне працаўнікоў на веданне пажарнай бяспекі. Асобныя работнікі правілаў не ведаюць. Асабліва турбуе тое, што некаторыя кіраўнікі не ўсведамляюць важнасці выканння патрабаванняў тэхнікі пажарнай бяспекі.

Ва ўсіх правяраемых арганізацыях на платнай аснове праведзена навучанне па праграме супрацьпажарнага мінімуму.

Андрэй ПАРАФЯНЮК,

намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях па дзяржпажнагляду.

Добавить комментарий