Што на абед школьніку?

котлетаТакому важнаму аспекту школьнага жыцця, як харчаванне, штогод надаецца пільная ўвага, бо гэта – адно са складаемых здароўя дзяцей.

Дзяржаўная датацыя на харчаванне вучняў з’яўляецца адчувальнай падтрымкай сем’яў. Сёлета, як патлумачыла інжынер-тэхнолаг райаддзела адукацыі Галіна Таруц, на аднаразовае харчаванне школьнікаў 6-10 гадоў яна складае (у дзень) 6690 рублёў; 11-13 гадоў – 7632 рублі; 14-17 гадоў – 8094 рублі. Як і летась, у сельскіх школах дзеці ўсіх узростаў будуць харчавацца бясплатна, а ў гарадскіх – бясплатныя сняданкі прапануюць вучням пачатковых класаў (на суму бюджэтнай датацыі). Бацькам старэйшых школьнікаў давядзецца даплачваць, каб дзеці маглі харчавацца паўнацэнна.

Вучні, якія наведваюць групы падоўжанага дня і знаходзяцца ў школе 6-8 гадзін, атрымаюць двухразовае харчаванне, і грашовыя нормы складуць: для школьнікаў 6-10 гадоў – 11150 рублёў; 11-13 гадоў – 12720 рублёў; 14-17 гадоў – 13490 рублёў, што вызначана спецыяльным Палажэннем Саўміна РБ (2013 год).

Амаль завершаны рамонт сталовай Высокаўскай СШ, завяршаецца і ўстаноўка новага абсталявання на кухні. Харчаванне вучняў тут будзе наладжана на працягу першага тыдня навучальнага года.

Тое, што ў школах няма буфетаў (працуе толькі ў Пелішчанскай СШ – ад райспажыўтаварыства), тлумачыцца тым, што не вабіць, у тым ліку і “іпэшнікаў”, мінімальная гандлёвая надбаўка. Тыя ж булачкі, што выпякаюць работнікі школьных сталовак, рэалізуюцца ўвогуле без яе.

Што датычыць утрымання дзяцей у дашкольных установах, дык цяпер бацькоўская аплата складае 60% кошту харчавання, аднак, чакаецца яе павышэнне, што, пэўна без эмоцый успрымаюць бацькі, бо добра ведаюць, як “падрастае” кошт прадуктаў.

Галіна НОВІК.

1 thought on “Што на абед школьніку?

  1. Лучьше напишите почему в высоковской школе не успели доделать столовую и дети должны ходить в другую столовую целое лето было в запасе начальство перед Сумаром обещало на собрании что откроют к 1сентября

Добавить комментарий