Бацькоў і радзіму не выбіраюць, яны даюцца нам небам. Але здараецца ў жыцці рознае, тады прыходзіцца шукаць выхад з сітуацыі, якая склалася. Гэтых людзей у наш край прывяла не радасць, а бяда, калі ваенныя падзеі вымусілі пакінуць Азербайджан. І ў іх з’явіўся другі прыстанак – вёска Падбур‘е.
Сям’я Акіфы Хаджанавай і Захіра Кірымава прыехала з Баку ў Камянецкі раён у 2001 годзе. Зусім маладыя, яны зведалі нямала нягод на сваім жыццёвым шляху, таму шукалі цішыні і спакою. Уладкаваліся на працу ў ААТ «Каленкавічы». Захір працаваў пастухом, а Акіфа – даяркай. Праз год у іх нарадзілася дачка Луму. Усё, здавалася, ішло добра – ёсць праца, дах над галавой, але не было дакументаў, якія б дазвалялі жыць у Беларусі. Таму сям’я была вымушана з’ехаць, адправіліся ў Маскву. Праз паўтара года вярнуліся і ўжо атрымалі від на жыхарства.
У гаспадарцы ім “адшукалі” хату, праўда, старэнькая яна. Захір працуе зваршчыкам, а яго жонка – на ферме. Луму 10 гадоў, і яна вучыцца ў Каленкавіцкай базавай школе, мае граматы за вучобу і актыўны ўдзел у школьным жыцці, з’яўляецца лепшым чытачом мясцовай бібліятэкі… Бацькі імкнуцца даць добрую адукацыю дзяўчынцы, каб у яе жыцці ўсё атрымалася.
Як сапраўдныя вяскоўцы, маюць важкую гаспадарку. Гадуюць авечак, якія свабодна пасуцца каля дома, але варта гаспадыні падаць голас, і яны паслухмяна бягуць насустрач. Цяпер у іх невялікім статку прыбаўленне – шасцёра ягнят. Ёсць і карова, свінні, куры і індыкі, гусі і нават дзікія качкі.
Вядома, садзяць агарод, каб на стале заўжды была свежая агародніна. Цяпер каля дома пасеялі рапс, будзе чым карміць жывёлу.
Акіфа – добрая гаспадыня. Чысціня і ўтульнасць у доме – залюбуешся. Нават у двары, нягледзячы на такую вялікую гаспадарку і восеньскі апалы ліст, чыста падмецена. А як гатуе яна, і не толькі стравы беларускай кухні, але і свае нацыянальныя, азербайджанскія, – галубцы ў вінаградных лістах, плоў і шашлык!
Усё, здавалася б, добра, вось толькі адно “але”. Марыць сям’я аб новым доме, дзе будуць выгоды. «Цяжка даводзіцца. Прыходзіш з фермы позна ўвечары, ідзеш да калодзежа па ваду, якой там няшмат, потым грэеш і мыешся. Як бы ні стараўся, вада трапляе на падлогу – яна ад вільгаці набракае…», – наракае гаспадыня.
«Вяртацца на радзіму пакуль не плануем, у нас тут нарадзілася, расце і вучыцца дачка. Гэта ўжо яе радзіма. Вось толькі б куток нам свой…» – кажа Захір.
Мара аб новым доме не пакідае іх. Яны заслугоўваюць гэтага. За сваю працавітасць, дабрыню і шчырасць.
Это может быть интересно:
-
«НК»: Польские власти уничтожают Беловежскую пущу!
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Временные неудобства ради результата: что происходит на ул. Пивненко в Каменце
