Знайсці Сяргея Дземідзюка аказалася справай нялёгкай. Яго трактар, мне так здалося, ніколі не заязджае на машынна-трактарны двор, а ўвесь час у полі…
Нарадзіўся Сяргей Сцяпанавіч у Доўбізне. Ён – самы малодшы з трох сыноў. З маленства любіў працаваць і дапамагаць бацькам, паспяваў і з сябрамі пагуляць, і добрую адзнаку са школы прынесці.
Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Вярховічах паступіў у 151-е вучылішча прыборабудавання. А далей працаваў слесарам на адным з заводаў Брэста. У 1990-м годзе хлопцу прыйшла павестка з ваенкамата – і адправіўся Сяргей на службу ў далёкую Германію.
Пасля арміі з адчуваннем выкананага доўгу пасталелы малады чалавек вярнуўся на радзіму, уладкаваўся будаўніком. Але, мабыць, не вабіў яго вялікі горад сваімі перспектывамі і заўсёды шумнымі вуліцамі, бо прыехаў Сяргей у 1994 годзе дадому, да любых бацькоў. Пайшоў працаваць трактарыстам-машыністам у тагачасны калгас імя Дзяржынскага. А дастаўся яму МТЗ-80.
У 1996-м малады мужчына сустрэў дзяўчыну сваіх мараў, настаўніцу мясцовай пачатковай школы… Зараз у сям’і гадуюцца дзве дачкі-прыгажуні, адна з якіх вучыцца ў выпускным класе.
Сёння Сяргей Сцяпанавіч шчыруе на МТЗ-3022, які атрымаў тры гады таму. Работы хапае круглы год, бо, як вядома, для механізатараў не бывае ні холаду, ні спякоты.
Неаднаразова Сяргей Дземідзюк вызначаўся як лепшы трактарыст-машыніст СВК “Агра-Ніва”.
Наталля ГРЫЦУК.
Это может быть интересно:
-
Сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі Настасся Нарэйка завітала ў Камянюцкую СШ
-
Як прайшла сустрэча з пісьменнікам і ваеннаслужачымі Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней