Школьніца з Брэста стала пераможцай ІІІ адкрытага конкурсу юных чытальнікаў “Зорны спеў”, прадэкламаваўшы верш супрацоўніцы “НК” Настассі Нарэйкі

22 студзеня ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся традыцыйны, трэці па ліку, адкрыты конкурс юных чытальнікаў “Зорны спеў” (па творчасці пісьменнікаў Брэстчыны). Сярод вучняў 5-8 класаў лепшай у гэты дзень стала Ганна Паўшук, якая вельмі чула і прыгожа прачытала з вялікай сцэны верш Настассі Нарэйкі “Калыханка для матулі”. Дзяўчынка ўзнагароджана дыпломам, кубкам конкурсу і кнігамі.