Здарыўся цуд, які так нецярпліва чакалі і дарослыя, і дзеці – да нас завітала сапраўдная матухна-зіма! Выпаў снег, бялюткі, лёгкі, іскрысты. Асаблівае задавальненне ў гэтыя казачныя снежныя дні адчуваюць дзеці. Яны гуляюць у сняжкі, лепяць снегавікоў, робяць каткі, катаюцца на лыжах, санках.
Прыемна, што школа забяспечана лыжамі дастаткова. У мінулым годзе 15 пар новых лыжаў нам яшчэ падаравала ААТ “Відамлянскае”. Але лыжы так і чакалі ўвесь год свайго часу з-за таго, што мінулая зіма выдалася бясснежная.
Затое цяпер раздолле!!! Вучні ўсіх класаў са шчырым задавальненнем сталі на лыжы. Апошнімі днямі да позняга вечара школьны стадыён гучыць вясёлымі дзіцячымі галасамі.
Дзеці катаюцца на лыжах, гуляюць ў сняжкі, пабудаваўшы крэпасці, проста абсыпаюцца снегам, з асалодай прымаючы раскошу зімы, стараючыся ўхапіць прыемныя хвіліны шчаслівага дзяцінства.
Суботні дзень 16 студзеня, які прайшоў пад назвай “Дзень снегу”, надоўга застанецца ў памяці вучняў прыемнымі ўспамінамі.
Праграма суботніх мерапрыемстваў была вельмі насычаная. Вучні пачатковых класаў прымалі ўдзел у спартландыі “Снежны ком”, у майстар-класе “Лепшы снегавік”, і, увогуле, увесь дзень быў прысвечаны заняткам па лыжнай падрыхтоўцы.
Спадзяёмся, што студзень і люты ўсё ж апраўдаюць свае назвы ў гэтым годзе і такія фантастычныя снежныя суботы будуць радаваць нас яшчэ не адзін раз.
Ларыса КУЧУР,
класны кіраўнік 8 класа Відамлянскай СШ.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце