5 лютага адбыўся сход прадстаўнікоў пярвічных арганізацыйных структур Камянецка-Жабінкаўскай міжраённай аргструктуры ДТСААФ (яна аб’ядноўвае 38 пярвічак – 1509 чалавек). Са справаздачай выступіў старшыня савета міжраённай аргструктуры Уладзімір Мартынец.
Ён нагадаў, што большасць пярвічных аргструктур дзейнічае ва ўстановах адукацыі – там, дзе сканцэнтравана моладзь. І міжраённы савет працуе сумесна з аддзеламі райвыканкама – адукацыі; фізкультуры, спорту і турызму; па справах моладзі, а таксама – райваенкаматам; саветам ветэранаў; калектывамі ўстаноў адукацыі і ГА “БРСМ” і інш. Былі названы найбольш актыўныя пярвічныя аргструктуры – Высокаўскага каледжа, Высокаўскай школы-інтэрната, ААТ “Відамлянскае”, “Каменецрайгаза”, Навіцкавіцкай СШ, ліцэя г.Жабінка, СШ №1 г.Каменец.
Дзеля патрыятычнага выхавання моладзі традыцыйнымі сталі месячнікі абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы. Сёлета ў лютым месячнік прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і 95-годдзю Узброеных Сіл.
Важны накірунак, падкрэсліў Уладзімір Мартынец, – прапаганда дзейнасці абароннага Таварыства. Значная ўвага надаецца ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, развіццю ваенна-прыкладных відаў спорту, тэхнічнай творчасці дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Адметнай падзеяй стала распрацоўка метадычнага дапаможніка падрыхтоўкі да заняткаў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі ў цірах агульнаадукацыйных школ. Гэтым дапаможнікам ужо карыстаюцца старшыні пярвічак. Зборныя каманды даволі паспяхова выступаюць у абласных спаборніцтвах па кулявой стральбе. З 2008 года ў праграму школьнай спартакіяды ўключана стральба з пнеўматычнай вінтоўкі як абавязковы від, і за гэты час ўзрасло жаданне дзяцей займацца стралковым спортам. Ва ўстановах адукацыі працуюць 24 стралковыя гурткі і радыётэхнічны (найбольш актыўныя кіраўнікі гурткоў – Мікалай Цітоў, Сцяпан Абламскі, Ігар Шумавец, Юрый Ярмаловіч, Віктар Каралюк). Спартсменамі па кулявой стральбе сталі Віктар Безбародзька, Вера Пяцяліна, Уладзіслаў Яшчук, Вадзім Жучык, Дзмітрый Дацкевіч, Максім Сазаеў, Іван Семянцоў, Аляксей Міхальчук. На жаль, матэрыяльная база пярвічных аргструктур ДТСААФ вельмі слабая. Членскія ўзносы зрасходуюцца для набыцця пнеўматычных куль, падрыхтоўкі спартыўных спаборніцтваў і інш.
У абмеркаванні справаздачы бралі ўдзел Мікалай Круглей, намеснік старшыні абласной аргструктуры ДТСААФ; Віктар Грыцук, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама; Ігар Шумавец і Юрый Ярмаловіч, старшыні пярвічных аргструктур СШ №1 і Навіцкавіцкай СШ; Людміла Жураўлёва, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама, і другія.
На сходзе былі выбраны савет Камянецка-Жабінкаўскай міжраённай аргструктуры ДТСААФ, яго ўзначаліў Уладзімір Мартынец, а таксама – дэлегаты 21-й абласной канферэнцыі, якая адбудзецца 12 сакавіка.
Падрыхтавала
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
Сёння, 13 лістапада, адбылася пазачарговая сесія Камянецкага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання
-
Каменецкий район: итоги рейдовых мероприятий ГАИ
-
В Каменце наградили лучших волонтеров района в рамках конкурса «Волонтер года-2024»
-
Как сегодня работает ОАО “Беловежский” – одно из крупнейших агропромпредприятий страны
-
Больнице сестринского ухода в Ставах оказало помощь благотворительное общественное объединение «София»