18 студзеня ў камянецкім спарткомплексе ў межах першынства раёна адбыліся фінальныя гульні па валейболе сярод юнакоў, у якіх чацвёрку мацнейшых склалі вучні Белавежскай, Камянюцкай, Вайскоўскай школ і СШ №1 г.Каменец.
Удала выступіла камянецкая каманда ў складзе Мікіты Хвісюка, Дзяніса Грачаніка, Паўла Ярмаловіча, Валянціна Пашкевіча, Аляксандра Лысковіча, Вадзіма Грысевіча і Андрэя Шыдлоўскага (на здымку ўнізе). Тыдзень таму, на “Белай вежы – 2014”, яны не змаглі пераламаць ход паядынку з астрамечаўцамі і саступілі ў барацьбе за першае месца. Зараз жа камянчане свой шанц не ўпусцілі. І, як і год таму, даказалі, што ў раёне яны лепшыя. Тры гульні – тры перамогі. Маглі, праўда, і зноў праляцець міма першага месца. Але камянюцкіх валейбалістаў, якія змаглі навязаць апанентам упартую барацьбу, хапіла толькі на тое, каб выйграць адну партыю. Затое ў астатніх паядынках яны спуску сапернікам не давалі і заваявалі другое месца. Войскія ж вучні, добра распачаўшы турнір, не змаглі падтрымаць пачын і сталі трэцімі. Белавежцы, якія ў мінулым сезоне аступіліся толькі аднойчы (непераадольнай прыступкай тады стала каманда СШ №1), цяпер саступілі ва ўсіх паядынках і, як вынік, засталіся без прызавога месца.
Это может быть интересно:
-
Новый сезон Первой лиги «Нива» начнет домашним матчем с «Днепром»
-
В Каменце прошел турнир по футболу среди юношей 2017 года рождения
-
Новые достижения наших каменецких спортсменов
-
Каменецкий район занял 2 место в областном смотре-конкурсе по спорту высших достижений и подготовке спортивного резерва за 2024 год
-
В Бресте прошло открытое первенство по легкой атлетике