13-14 лістапада ў раёне праводзіўся чэмпіянат па інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” – “Савяня 2013”.
Знатакі са школ збіраюцца ўжо ў шосты раз. Сёлета чэмпіянат прайшоў у два этапы: першая гульня на базе Высокаўскай СШ сабрала 10 каманд 13 лістапада, другая – на базе СШ №2 Каменца, свае веды паказалі 14 каманд на наступны дзень. У лік пераможцаў выйшлі: “Сокал” Амелянецкай, “Макаедушкі” СШ №2 Каменца, “Юніёр” Воўчынскай, “Была ні была” Навіцкавіцкай, “Мудрэц” Пагранічнай, “Великолепная шестёрка” Вайскоўскай сярэдніх школ. У раёне першае месца заняла каманда “Макаедушкі”, другое – “Сокал”, трэцяе – “Юніёр”. Усе ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Нязменным вядучым і складальнікам пытанняў быў Іван Ляшчук, дырэктар Вярховіцкай сярэдняй школы. Арганізатары раённага чэмпіянату – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Каменца.
17 лістапада ва ўсіх раёнах Брэстчыны праводзіўся VI абласны сінхронны чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях “Што? Дзе? Калі?” і “Свая гульня”.
У нашым раёне ў ім удзельнічалі восем каманд: Белавежскай, Пагранічнай, Воўчынскай, Вайскоўскай, Высокаўскай, Амелянецкай, Навіцкавіцкай і СШ №2. Па выніках “Што? Дзе? Калі?” першае месца заняла каманда “Фенікс” з Высокага, другое – “Великолепная шестёрка” з Войскай, трэцяе – “Была ні была” з Навіцкавіч. У турніры “Свая гульня” ў лік пераможцаў выйшлі каманды “Фенікс”, “Макаедушкі”, “Сокал”, якія занялі адпаведна 1, 2, 3 месцы. Сінхронны чэмпіянат праводзіўся на базе СШ №1 педагогамі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі райцэнтра. Вёў гульні дырэктар Вярховіцкай СШ Іван Ляшчук.
Алёна ДЗЕМЯНЧУК,
метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей
і моладзі г.Каменец.
Фота Ірыны Кужалінавай.
Это может быть интересно:
-
Каменецкая гимназия собрала представителей профсоюза образования и науки разных поколений
-
Прокуратура Каменецкого района поддержала в суде гособвинение по уголовному делу о смертельном ДТП
-
Александр Лукашенко подписал закон, комплексно корректирующий Кодекс об образовании
-
ОБЗОР МАТЧА «АГРО-ПЕЛИЩЕ» – «БЛЭКУЭЛ»: ЗЕМЛЯКИ ЗАБИРАЮТ ПЕРВЫЕ ОЧКИ МИНИ-ФУТБОЛЬНОГО ТУРНИРА
-
Мошенники рассылают вирусы под видом фото в Telegram