Напрыканцы мінулага тыдня прайшлі матчы дзясятага тура чэмпіянату раёна па футболе.
У першай гульні, якая прайшла яшчэ ў пятніцу, 10 жніўня, сустрэліся ФК “Каменец” і “Каленкавічы”. Фактычна пераможца гульні стаў вядомы яшчэ да перапынку: камянчане больш кантралявалі мяч, што і вылілася ў забітыя мячы. Лік у матчы адкрыў Андрэй Шурко. Пачын таварыша падтрымалі Дзяніс Абрамчук (дубль) і Мікалай Брэсцкі. У другім тайме камянчане не спыніліся і змаглі яшчэ тройчы капітуляваць вароты сапернікаў. Галамі адзначыліся Міхаіл Шуруеў, Віталій Пашкевіч і Уладзімір Куляшоў.
Уражвае гульня “Агра-Зарэчча”. Каманда ўжо чацвёртую гульню запар не прапускае. Вось і ў гэтым туры ў сустрэчы са “Стаўскім” войскія футбалісты захавалі вароты “сухімі”. Пры гэтым іх сапернікам давялося пяць разоў даставаць мяч з сеткі. Бамбардырскі рахунак папоўнілі Максім Пушкарэвіч, Уладзіслаў Міхнюк, Раман Іванюковіч, Павел Шосцік – у першым, і Сяргей Супрун – у другім таймах.
Не прайграе і “Ніва”, якая займае другое месца ў турнірнай табліцы. У чарговым туры на выездзе быў перайграны ФК “Высокае”. Як ужо не раз здаралася ў гэтым чэмпіянаце, каб зайграць па-сапраўднаму, ніваўцам трэба ўзбадзёрыцца. Своеасаблівым раздражняльнікам паслужыў гол высакаўчаніна Сяргея Коўбака. Зраўняць лік на табло змаглі яшчэ да перапынку з дапамогай Аляксандра Казанцава. Перамогу ж аформілі ў другім тайме. Спачатку папрацавала дальнабойная артылерыя даўбізнянскай дружыны: метраў з 25-і мяч у “рамку” загнаў Вадзім Кучынскі. Ён жа праз пэўны час ударам з лёту вызначыўся зноў. А паміж галамі Вадзіма лік на табло падкарэктаваў Дзмітрый Немцаў.
У цэнтральным матчы тура сустрэліся “Аграпрадукт” і “Белавежскі”. Лік у сустрэчы пасля трапнага ўдару Сяргея Асійчука адкрылі “алейнікі”. Белавежцы змаглі адквітацца ў сярэдзіне першага тайма. Вызначыўся Віталій Гарчук. А ўжо ў кампенсаваны арбітрам час Віталій прынёс сваёй камандзе перамогу (сваім поспехам галеадор “Белавежскага” абавязаны вельмі “ўдалай” гульні варатара “алейнікаў”).
У гульні паміж “Апошнім рубяжом” і “Камянецкай Пушчай” вынік вырашыў адзін мяч. На апошніх хвілінах першага тайма гол у раздзявалку атрымалі “пушчанцы”. Пасля падачы з вуглавога перадачу галавой замкнуў Максім Жыгала.
ВЫНІКІ 10 ТУРА: ФК “Высокае” – ФК “Ніва” – 1:4, “Апошні рубеж” – “Камянецкая Пушча” – 1:0, ФК “Каменец” – “Каленкавічы” – 7:0, “Аграпрадукт” – “Белавежскі” – 1:2, “Агра-Зарэчча” – “Стаўскі” – 5:0.
Это может быть интересно:
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ НА 9-10 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
БЕСПЛАТНУЮ КОНСУЛЬТАЦИЮ ЮРИСТОВ МОЖНО БУДЕТ ПОЛУЧИТЬ 21 ДЕКАБРЯ ВО ВСЕХ РЕГИОНАХ СТРАНЫ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
В 1 радиотехническом центре продолжаются тактико-строевые занятия
1 thought on “Чэмпіянаты завярнулі на другі круг”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Почему нет новых статей?)))