Пакуль работнікі жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці ўпрыгожвалі горад кветнікамі, у Каменцы сабраліся таксама ўдзельнікі гандлёвага абслугоўвання абласных “Дажынак-2012”.
Прадстаўнікі аблспажыўсаюза, раённых спажывецкіх таварыстваў вырашалі пытанні месцаў размяшчэння і афармлення гандлёвых радоў, падключэння абсталявання і г. д. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Антончык, у фестывалі-кірмашы прымуць удзел прадпрыемствы Брэста, Бярозаўскага і Кобрынскага раёнаў, 7 райспажыўтаварыстваў, сваю прадукцыю прадставяць Баранавіцкая птушкафабрыка, Пінскі мясакамбінат, камбінаты бытавога абслугоўвання Пружанскага, Лунінецкага, Жабінкаўскага і нашага раёнаў, іншыя прадпрыемствы вобласці.
У традыцыях нацыянальных беларускіх матываў будуць аформлены гандлёвыя рады, якія размесцяцца па вуліцах Брэсцкай, Леніна, Пагранічнай. Былі б толькі грошы на пакупкі.
Вера ПУШЧАНСКАЯ.
Это может быть интересно:
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»
-
Узнали, какие фасады зданий Каменца поменяют цвет
-
Выбросил котенка? Отдашь заплату!
-
ВРЕМЯ ЧУДЕС. НОВОГОДНИЙ УТРЕННИК ДЛЯ ОДАРЕННЫХ ДЕТЕЙ РАЙОНА СОСТОЯЛСЯ В КАМЕНЕЦКОМ ГДК
-
В КАМЕНЦЕ ПРОШЕЛ РАЙОННЫЙ ЭТАП РЕСПУБЛИКАНСКОГО КОНКУРСА «100 ИДЕЙ ДЛЯ БЕЛАРУСИ»