Афрыканская чума свіней (АЧС) – вірусная хвароба дамашніх і дзікіх жывёлін. Іншыя віды жывёл і чалавек не хварэюць. А ў свіней смяротнасць дасягае да 100%.
Пачынаючы з 2007 года і па цяперашні час афрыканская чума свіней зарэгістравана на тэрыторыі 23 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, выяўлена 236 пунктаў, дзе зачынены свінагадоўчыя комплексы і фермы, знішчаны дзясяткі тысяч гэтых жывёл. Эканамічныя страты ў 2011 годзе склалі больш за 8 млрд. расійскіх рублёў.
Характэрныя клінічныя прыметы хваробы: высокая тэмпература цела (41-420 С) на працягу 3-7 дзён, прыгнечаны стан, сінюшнасць або пачырваненне скуры вушэй, жывата, хваста, адзначаецца задышка, кашаль, з’яўляецца рвота, параліч задніх ног,назіраюцца выдзяленні з носа і вачэй, часам ваніты з крывёю, часцей запор. Жывёла гіне на 5-10 суткі пасля павышэння тэмпературы.
У сувязі з распаўсюджваннем АЧС у Расіі забаронены ўвоз у Рэспубліку Беларусь жывых свіней, спермы кныроў, мяса свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной і кішэчнай сыравіны, шчаціння дзікіх кабаноў, паляўнічых трафеяў, кармоў і кармавых дабавак для сельгасжывёлы, а таксама абсталявання, што знаходзілася ў прымяненні, для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, неспрыяльных па АЧС.
Грамадзянам, якія маюць на асабістых падворках свіней, пры з’яўленні вышэй пералічаных клінічных прымет афрыканскай чумы трэба тэрмінова паведаміць ветспецыялістам участковых ветлячэбніц альбо ветспецыялістам, якія абслугоўваюць ваш населены пункт.
Галіна РЭЙ,
ветурач-эпізаатолаг Камянецкай райветстанцыі
Это может быть интересно:
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года
-
Новому тротуару в Каменце «к лицу» бы новый забор