Хоць за вокнамі яшчэ зіма, але ў сельгасгаспадарках раёна ў поўную сілу ідзе падрыхтоўка да вясенніх палявых работ. Асноўныя клопаты да пачатку сяўбы леглі на плечы тых, хто заняты ў майстэрнях, бо менавіта ад іх залежыць, ці своечасова будзе “на колах” тэхніка для падрыхтоўкі глебы, апрацоўкі азімых, сяўбы яравых.
Паводле загаду камітэта аблсельгасхарча, у лютым у раёне былі запланаваны рэйды мабільных груп з удзелам інспектараў дзяржтэхнагляду з іншых раёнаў. Так, 5 лютага чатыры мабільныя групы наведалі ўсе гаспадаркі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адказныя спецыялісты камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама з аблаграсэрвіса. Падчас праверкі былі разгледжаны пытанні аб ходзе падрыхтоўкі сельгастэхнікі да палявых работ.
Вынікі рэйду паказалі, што ў асобных гаспадарках ёсць некаторыя праблемы з тэхнікай. Заключаюцца яны ў асноўным у тым, што не выдаткоўваліся сродкі на рамонт трактароў, глебаапрацоўчай і сеяльнай тэхнікі. Згодна з рашэннем аблвыканкама, усім гаспадаркам былі выдзелены льготныя крэдыты на падрыхтоўку тэхнікі. Сума – 710 мільёнаў рублёў. Грошай, як бачым, недастаткова, бо на гэтыя мэты патрэбна 7 мільярдаў. Таму гаспадаркам неабходна было знайсці ўласныя сродкі. ААТ “Усход-Каменец”, “Агра-Пелішча”, “Агра-Зарэчча”, “Новы шлях”, СВК “Стаўскі” гэтага не зрабілі, адпаведна, там узніклі праблемы з рамонтам. Гэтым гаспадаркам патрэбна да красавіка выправіць сітуацыю.
Па стане на 1 лютага з 53 насычаных трактароў, на якія ўскладаюцца асноўныя нагрузкі (ворыва, падрыхтоўка глебы, сяўба), толькі 42 адзінкі спраўныя. Для падрыхтоўкі астатніх неабходна выкупіць здадзеныя ў рамонт вузлы, набыць дэталі, якіх не хапае.
Праблемным дагэтуль застаецца пытанне падрыхтоўкі камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў. Яны гатовы да работы толькі на 67%. Рамонт гэтых машын дарагі, бо большасць камплектуючых з’яўляюцца імпартнымі. Тым не менш, да 1 сакавіка ўсе работы ў гэтым накірунку павінны быць завершаны.
Што тычыцца рамонту тэхнікі, то ім займаюцца ў асноўным самі механізатары і рамонтныя звенні, створаныя гаспадаркай.
Пасля рэйду мабільных груп ужо можна зрабіць некаторыя станоўчыя высновы. На добрым узроўні паказалі падрыхтаванасць да вясенніх палявых работ у “Агра-Ніве”, “Александрыі-Агра”, “Белавежскім”, “Відамлянскім”.
З кожным годам усё больш актуальным застаецца пытанне кадраў. Недахоп механізатараў востра адчуваецца ў “Стаўскім”, “Агра-Ніве”, “Агра-Турне”, “Новым шляху”, “Белавежскім”. Такая невясёлая тэндэнцыя назіраецца ўсё часцей.
З прычыны набліжэння тэрмінаў, калі павінна быць 100-працэнтная гатоўнасць да вясенніх палявых работ, кантроль за рамонтам тэхнікі будзе адбывацца штотыднёва.
Аляксандр ПЫЖЫК,
начальнік
аддзела механізацыі
райсельгасхарча.
Это может быть интересно:
-
В преддверии Дня народного единства в Каменце прошла диалоговая площадка
-
В Каменце прошла интеллектуально-спортивная игра на базе РФСК «Лидер»
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
РАСПИСАНИЕ БОГОСЛУЖЕНИЙ В ХРАМАХ Г.КАМЕНЦА
-
На Каменетчине проходит плановый учебный сбор с военнообязанными территориальных войск района