Многія з нас памятаюць аповесць Лынькова “Міколка-паравоз”. Твор на аўтабіяграфічным матэрыяле (пісьменнік – сын чыгуначнага рабочага) пра тое, як змагаліся супраць захопнікаў партызаны, як “простыя” беларусы памагалі чырвонаармейцам падчас польскай і нямецкай інтэрвенцыі, грамадзянскай вайны…
Так, чыталі ў школе пра гераічных Міколку і яго дзеда, але ў дзяцінстве мала што зразумелі ў тым гармідары падзей, што змяняліся так хутка, нібы ў калейдаскопе. Аўтару аповесці на той час было амаль 20 год. Польская акупацыя змянялася нямецкай. Рэвалюцыйныя падзеі ахоплівалі Беларусь. Тым часам у Брэст-Літоўску пачаліся сепаратныя перагаворы з Германіяй і яе саюзнікамі, але мір не быў падпісаны на ўмовах, прапанаваных імі. І ў лютым 1918-га аўстра-германскія войскі перайшлі ў наступленне. У іх тыле пачалася ўзброеная партызанская барацьба. На поўдні Беларусі быў створаны Палескі паўстанскі рэўком. (Зноў жа нагадаю, што тыя падзеі па-мастацку апісаны ў аповесці Коласа “Дрыгва”, і легендарны дзед Талаш – рэальны, на той час 75-гадовы Васіль Ісакавіч Талаш). Народ змагаўся з замежнымі інтэрвентамі…
Аднак падчас акупацыі актывізавала дзейнасць беларуская нацыяналістычная контррэвалюцыя. Рабілі ўсё, каб выслужыцца перад сваімі германскімі гаспадарамі. Кіруючаму органу нацыяналістаў – Беларускай радзе – было дазволена 25 сакавіка 1918 года абвясціць аб стварэнні (на паперы) незалежнай Беларускай народнай рэспублікі на акупіраванай нямецкімі войскамі частцы беларускіх земляў. Зразумела, у такіх умовах не было і гаворкі аб сапраўднай незалежнасці. У снежні 1918-га беларуская зямля была вызвалена ад нямецкіх акупантаў, а Беларуская рада ўцякла за граніцу… (Нічога не нагадвае?)
Такім чынам, БНР ніколі не існавала як дзяржава, а тым больш як незалежная. Нават Германія не прызнала яе незалежнасць. І не толькі гісторыкі задаюць рэзоннае пытанне: “Як можа быць незалежнай рэспубліка пры акупацыйнай уладзе?” Адказ відавочны: пры ўмове супрацоўніцтва з той самай уладай.
Тым не менш напярэдадні 25 сакавіка дасюль штогод чытаем у “незалежных” рэсурсах, што “ ў гэты дзень у 1918-м была абвешчана незалежнасць Беларускай народнай рэспублікі…” Але затым, маўляў, нашу зямлю акупіравалі бальшавікі. Ад іх, аказваецца, гнёту мы вызваліліся толькі ў 1991-м, пасля развалу Саюза ССР. І зусім ненадоўга… Прыйшоў Лукашэнка і зноў пазбавіў нас “волі”.
О, як спачуваюць нам на Захадзе з той прычыны! Вельмі ж хочуць, каб у “дыктатарскай” Беларусі было як мага больш “волі”. Нейкай “волі”. Уседазволенасці на мяжы з тэрорам?! Прагнуць паўтарыць 2020-ы год. Для гэтага ўсе сродкі прыдатныя.
Зручным сімвалам пад рукой так званы дзень волі, вядомы вузкаму колу “святкуючых”, якія з той нагоды звычайна рыхтуюць правакацыі, заклікаюць да пратэстаў з прычыны, маўляў, глыбокага крызісу ў краіне, беспрацоўя, невыноснай галечы, прыгнёту, пад якім жывуць беларусы. Для беларускіх “шатацеляў рыжыму” дзень волі галоўны, доўгачаканы штогод. І кожны раз разлічваюць, што з яго пачнецца хваля пратэстаў. Святлана Ціханоўская, якая лічыць, што гэта яна выйграла выбары ў 2020-м, адкрыта кажа: “Другая хваля нам патрэбна, каб перамагчы”. І кропкай старту той хвалі найчасцей прызначаюць дзень волі. Шкадаванне ахоплівае “святкуючых”, калі далей чырвона-белых шарыкаў і парасонаў ды нядружных гудкоў аўто справа не ідзе.
Дарэчы, вызначэнне “дзень волі” ўпершыню з’явілася ў 1990-м, калі лічаныя месяцы заставаліся да распаду СССР. З прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі праз чатыры гады пасля развалу Саюза ССР і разгулу “волі” тых, хто распрадаваў направа і налева дзяржаўную маёмасць, быў узяты курс на захаванне магутнага дзяржсектара эканомікі і сацыяльнай абароненасці народа.
Не падабаецца гэта антысаветчыкам усіх адценняў. Патрабуюць “волі” для нас. А мы і не заўважылі, што волі нам не хапае…
У старонкі гісторыі ўглядалася Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
Сегодня в Беловежской СШ состоялся праздник последнего звонка
-
КАМЕНЕЦКИЙ РАЙОН ПРИНИМАЕТ ГОСТЕЙ ИЗ РОССИЙСКОЙ ФЕДЕРАЦИИ
-
Наши юные легкоатлеты лучшие в Беларуси!
-
Компания «Новотент Групп» – качественные и надежные решения!
-
Польские политики выступают за защиту материалов фонда «Акция Демократия», финансировавшего предвыборную кампанию Рафала Тшасковского