Часам у банкаматах у Каменцы няма наяўных грошай, а гэта значныя нязручнасці для кліентаў. Чаму такое здараецца?
Па адказ звярнуліся да прадстаўнікоў абодвух банкаў.
Начальнік аперацыйнага аддзела ЦБП №115 г.Каменец (”Беларусбанк”) Ірына ПРЫЦЬКО:
– Маніторынг наяўных грошай у банкамаце праводзім кожныя 2 гадзіны, і сітуацый, каб ён апусцеў на паўдня і больш, не дапускаем. Улік рэшткаў у банкамаце і заказ грошай для своечасовай загрузкі – паводле “Календара выдачы наяўных грошай на аплату працы, стыпендый, пенсій і дапамог”. Згодна з методыкай разліку працаздольнасці банкаматаў (за месяц, квартал, год), каэфіцыент даступнасці нашага банкамата, г. зн. ён у рэжыме абслугоўвання кліентаў, за ліпень – 99,2%, за чэрвень – 99,1% пры плане 97%. А на фарміраванне касет (укладанне банкнот у касеты) прыпадае 0,8-0,9% часу.
Дадам, што паслугамі банкамата “Беларусбанка” без зняцця камісійных карыстаюцца і трымальнікі плацежных картак “Белагропромбанка”, “БПС-Сбербанка”, “Белинвестбанка”. І на выпадак наплыву кліентаў заўжды маем “наличку”. У той жа час пакупкі і паслугі ў магазінах, аптэках і на АЗС можна аплаціць і безнаяўным шляхам.
Алена КУЗАЎКА, начальнік аддзела рознічных паслуг РКЦ №3 г.Каменец (“Белаграпрамбанк”):
– Чарга ля нашага банкамата бывае ў дні масавага залічэння зарплаты на карткі, пры гэтым кліенты “Беларусбанка” тут таксама частыя госці. Зазначу, што і плацежныя карткі ААТ “Белаграпрамбанк” абслугоўваюцца без камісіі ў банкаматах “Беларусбанка” і “Белінвестбанка”. Акрамя таго, у трымальнікаў картак “Белаграпрамбанка” ёсць магчымасць бясплатнага абслугоўвання ў касах нашага банка, што часта, пры адсутнасці там чаргі, кліентамі ігнаруецца.
І яшчэ. Не спяшайцеся знімаць наяўныя грошы з карткі, бо ў большасці магазінаў раёна ёсць тэрміналы для безнаяўнага разліку. А такія адмысловыя паслугі, як Інтэрнэт-банкінг і sms-банкінг, дазваляюць не выходзячы з дому правесці ўсе плацяжы, у т. л. камунальныя, у любы дзень і час сутак. Уладальнікам картак трэба толькі адзін раз прыйсці ў банк і аформіць падключэнне да сістэмы Інтэрнэт-банкінг.
Это может быть интересно:
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу.1/4 ФИНАЛА PLAY-OFF: Green – ФК «Высокое»
-
Профессий много, а надо сделать выбор в пользу одной
-
PREMIER LEAGUE 2024-2025 по мини-футболу.1/4 ФИНАЛА PLAY-OFF. Первый матч. Агро-Пелище — Мясокомбинат
-
МОШЕННИКИ ИСПОЛЬЗУЮТ ИМЯ КОМПАНИИ «БЕЛТЕЛЕКОМ» ДЛЯ РАСПРОСТРАНЕНИЯ ФЕЙКОВОЙ ИНФОРМАЦИИ
-
«Эрудиты» из Пелищ заняли 3 место в интеллектуально-развлекательной игре от БРСМ